Культура

Па-беларуску выйшла кніга, якой натхняўся Караткевіч

У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў з друку пераклад кнігі польскага пісьменніка Мельхіёра Ваньковіча «Шчанячыя гады», заснаванай на ягоных успамінах. Пераклад на беларускую мову зрабіў літаратуразнаўца і археограф Язэп Янушкевіч.

Успаміны польскага пісьменніка Мельхіёра Ваньковіча (1892—1974) дагэтуль не перакладаліся на беларускую мову, хоць найперш яны цікавыя менавіта беларускаму чытачу. Аўтар — нашчадак заможнага шляхецкага роду, нарадзіўся ў маёнтку Калюжычы (цяпер Бярэзінскі раён). З ягоных «Шчанячых гадоў» паўстае Беларусь на зломе гістарычных эпох — ад паўстання 1863 года да савецка-польскай вайны 1920 года.

Кніга чытаецца захапляльна: тут ёсць і жывы гумар, і глыбінныя светапоглядныя рэчы. Успаміны выйшлі ў 1934 годзе, у іх адлюстраванае мысленне чалавека аддаленай эпохі, там ёсць з чым не пагадзіцца. Але літаратурная і гістарычная вартасць бясспрэчныя: кнігай Ваньковіча калісьці натхняўся Уладзімір Караткевіч. Так што задоўга да перакладу «Шчанячыя гады» сталі з’явай беларускай літаратуры, гаворыцца ў анатацыі да выдання.

Каментары

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі12

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў34

Лаўроў: «Інтэрбачанне» ў Маскве пройдзе без вычварэнстваў3

Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам на конкурсе фатаграфій дзікай прыроды1

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах15

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі12

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць