Грамадства66

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

Сын гродзенскага дыякана Андрэй Аўсіевіч правёў за кратамі больш за тры гады. Вось яго гісторыя.

Фота: архіў суразмоўцы

«Байсол» адкрыў збор, каб дапамагчы Андрэю ўладкавацца ў замежжы і пачаць працаваць — дапамагчы можна тут.

«Адзін з супрацоўнікаў паказаў мне мой каментар наконт дачкі аднаго мінскага генерала, якая тады вучылася ў Польшчы»

Андрэй з шматдзетнай (5 дзяцей) сям’і вернікаў. Яго бацька — протадыякан Іван Аўсіевіч — праслужыў шмат гадоў у Гродзенскім кафедральным саборы, а потым яго перавялі ў драбнейшы гродзенскі прыход бліжэй да дома. У пачатку 2020-га бацька перажыў інсульт і апынуўся ў інвалідным вазку — гэта паставіла крыж на магчымасці служыць.

30-гадовы хлопец — праваслаўны вернік, але паўтараць шлях бацькі не хацелася: бачыў, наколькі гэта цяжка. У сярэдзіне 2010-х Андрэй адслужыў у арміі, але працу ў Гродне не знайшоў — давялося ехаць у Славакію на будоўлю. Потым працаваў кіроўцам на мясакамбінаце ў Гродне, але звольніўся і адтуль — праз нязгоду з умовамі працы і нізкім заробкам.

Пасля мясакамбіната Андрэй афіцыйна ўладкаваўся апякуном бацькі-інваліда, атрымліваў за гэта каля 200 рублёў ад дзяржавы. Цягам некалькіх месяцаў пасля выбараў-2020 хлопец удзельнічаў у пратэстах. Аднойчы быў затрыманы — аказалася, што яго пераблыталі з іншым пратэстоўцам.

Але пазней зацікавіліся і самім Андрэем. У пачатку мая 2021 года хлопца выклікалі ў РУУС пагутарыць — быццам бы дзеля таго, каб ён 9 мая не вырашыў удзельнічаць «ва ўсялякіх акцыях». На падыходзе да РУУС яго і затрымалі. Адначасова зладзілі вобшук дома ў хлопца на вачах хворага бацькі.

Афіцыйна хлопец трапіў пад увагу, бо пакінуў каментар, які нібыта зняважыў участковага. Яму мянялі артыкулы і спыніліся на артыкуле 130 — распальванне варажнечы.

Але хлопец прычыну бачыць у іншым:

«Калі я быў у ГУБАЗіКу, адзін з супрацоўнікаў паказаў мне мой каментар наконт дачкі аднаго мінскага генерала, якая тады вучылася ў Польшчы. Я там напісаў, каб яе пазбавілі візы. І губазікавец сказаў: маўляў, каб не гэты каментар, мы б цябе нават не шукалі.

Проста напісаў той каментар і забыўся на яго. Потым хацеў знайсці тую дачку генерала, але не здолеў».

Вынікам стаў прысуд у тры з паловай гады зняволення.

Ці не расчараваўся ў царкве за час у калоніі?

У лютым 2022-га хлопец апынуўся ў магілёўскай калоніі. Успамінае, як працаваў «на лучыне»: маленькія дзеравячкі трэба было збіраць у пакецікі, потым па гэтыя пакецікі прыязджала фура і адвозіла на вытворчасць.

Андрэй наведваў царкву ў калоніі. Кажа, што людзям за кратамі ўвогуле часта робіцца цікавай рэлігія, вось толькі там гэта мае свае асаблівасці:

«Напэўна, спрабуюць загладзіць віну, знайсці сабе прабачэнне, апраўдаць, што там знаходзяцца. Шмат хто любіць казаць — маўляў, я трапіў сюды, і магчыма, гэта мяне засцерагло, бо на волі мяне б ці зарэзалі, ці я памёр бы ад перадозу. 

Некаторыя сыходзяць у рэлігію так моцна, што ажно галава заварочваецца. Чытаюць Біблію, завучваюць яе часткі на памяць і ўсім расказваюць ды навязваюць, як і што трэба рабіць, хаця не надта разумеюць, што яны прачыталі».

Андрэй апісвае турэмнага святара як чалавека, які ніяк не ўплывае на становішча людзей за кратамі. А што, калі такому святару давядзецца ўзаемадзейнічаць з турэмнымі парадкамі — напрыклад, першым у чаргу на прычасце стане чалавек «нізкага статусу», а ўжо за ім — астатнія вязні? Хлопец упэўнены, што святар дакладна не будзе вырашаць гэтае пытанне, гэтым будуць займацца вязні.

У хрысціянства шмат ідэалаў наконт таго, як ставіцца да вязняў. Андрэй прызнаецца — адчуваў сябе некамфортна ад таго, як гэта працуе насамрэч:

«Не вельмі нармальна, калі некаторыя святары і іерархі заплюшчваюць на ўсё гэта вочы. Яны ігнаруюць тое, што насамрэч адбываецца, некаторыя ўвогуле пераходзяць на бок зла. Але шмат хто там на нашым баку, усё разумеюць і падтрымліваюць.

Андрэй да затрымання. Фота: архіў суразмоўцы

Духавенства, якое прыязджае ў калонію, мае задачу проста там служыць. Яны могуць асвяціць прадукты, прыняць споведзь або прычасціць — і ўсё. Яны асабліва і не ўплываюць на зону».

Перажытае, аднак, не змяніла яго стаўленне да царквы. Андрэй разважае, што калі нейкія структуры і прадстаўляюць праваслаўе ў Беларусі, гэта не значыць, што яны нясуць адказнасць за паводзіны ўсіх вернікаў.

На думку хлопца, прадстаўнікі рэлігій маглі б заняцца выхаваннем сапраўдных крымінальнікаў за кратамі, вучыць іх, што такое дабро і зло.

А што такія людзі маглі б зрабіць для палітвязняў, якіх выпраўляць не трэба?

«У ідэале — зрабіць так, каб яны там не знаходзіліся, адстойваць пазіцыю дабра, справядлівасці і сумленнасці, і не толькі ў зонах, а паўсюль. Канечне, у мяне ёсць наконт гэтага неразуменне. Фармальна ты кажаш, што падтрымліваеш усе гэтыя ідэалы, а насамрэч не тое што ім не спрыяеш, а робіш супрацьлеглыя гэтым ідэалам рэчы».

«Я сам усё рабіў правільна»

Ва ўспамінах Андрэя зона — гэта па сутнасці канцлагер: па дарозе на прамзону не хапае толькі надпісу на браме «Праца вызваляе», як у нацысцкіх лагерах. Хлопец кажа, што ў многіх супрацоўнікаў турэмнай сістэмы простая мэта — зарабляць грошы і неяк забаўляцца.

А як «забаўляцца», калі ў цябе ёсць улада над людзьмі? Можаш кагосьці падставіць, кагосьці накіраваць у ШІЗА ці на крытую турму. Згадвае Андрэй і збіцці вязняў, характэрныя для магілёўскай калоніі.

«Некаторыя вязні кажуць: маўляў, калі б мы ведалі законы, мы б маглі ім (супрацоўнікам — «НН») нешта зладзіць. Але нічога ты б не здолеў, яны проста звязалі б цябе і збілі, і ніякі закон табе не дапамог бы», — адзначае былы палітвязень.

Пасля вызвалення Андрэй зрабіў польскую візу (на гэта сышло некалькі месяцаў) і з’ехаў з Беларусі. Не бачыў сэнсу заставацца, тым больш што ён, сын гродзенскага протадыякана, знаходзіцца ў спісе «тэрарыстаў», то-бок значна абмежаваны — без спецыяльных дазволаў не мог, напрыклад, аформіць картку ці набыць сім-карту.

Ды і Беларусь была ўжо не тая, што на час яго затрымання. Акрамя змены ў атмасферы, хлопец мае яшчэ адно цікавае назіранне:

«Бачна, што ў параўнанні з 2020-2021 гадамі нашы гарады прыходзяць у заняпад. Калі ты едзеш па іх, заўважаеш, што смецця стала болей, дамы абшарпаныя — грошай на ўсё не хапае».

У лістападзе 2024 года ён апынуўся ў Польшчы. Цяпер жадае вучыцца 3D-мадэляванню — яшчэ да зняволення Андрэй спрабаваў асвоіць адпаведныя праграмы.

Хлопец кажа, што прыняў свой досвед зняволення:

«Канечне, мне не вельмі прыемныя тыя, хто гэта ўсё зладзіў, хто захапіў уладу. Але калі і злавацца, то толькі на іх, больш мне няма каго вінаваціць. Я сам усё рабіў правільна, я сеў у турму не таму, што рабіў нешта незаконнае ці страшнае, мяне пасадзілі іншыя людзі. Гэта іх праблема, а не мая».

«Байсол» адкрыў збор, каб дапамагчы Андрэю ўладкавацца ў замежжы і пачаць працаваць — дапамагчы можна тут.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Везувий
    24.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • дочка Максима Дизайнера
    24.01.2025
    "ды навязваюць, як і што трэба рабіць, хаця не надта разумеюць, што яны прачыталі"
    )
    характэрна. а калі Біблія была ўвогуле на незразумелай мове, а прыхажане да таго ж непісменныя, то што яны разумелі з таго, што ім чытаюць? зрэшты і зараз нашмат так - касцёлы на польскай, царква - на царкоўнаславянскім
  • Мроіва
    24.01.2025
    І яшчэ адзін,адсядзеўшы,зваліў... Яшчэ адзін пакрыўдзіўся.А ў той жа турме статус "абіжанага" і ёсць самы нізкі. "Абіжаныя" сядзяць каля парашы і мыюць прадолы,дый увогуле іх стараюцца адсаджваць у асобныя камеры,якія так і называюцца:"абіжанкі".
    Пяты год не спыняецца плынь "абіжаных" у Польшчу,Літву і далей паўсюль... Не,з такімі грамадзянамі я рызыкую не дажыць да Беларускай Беларусі...

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»14

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў66

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў22

Гандлёвая сетка «Тры цаны» значна пашырыцца на Расію1

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік1

Пад Добрушам дырэктарка аграпрадпрыемства два месяцы збівала галоўную бухгалтарку8

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»14

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць