Грамадства

У Віцебску звальняюць Уладзіміра Мартава — рэаніматолага, які першым у Беларусі шчыра сказаў пра кавід

У Віцебску атрымаў апавяшчэнне аб непадаўжэнне працоўнага кантракту Уладзімір Мартаў — загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Доктар пацвердзіў Tut.by, што 2 красавіка «забірае працоўную кніжку».

Уладзімір Мартаў. Фота Алеся Пілецкага, Tut.by

1 сакавіка Уладзімір Мартаў атрымаў апавяшчэнне ад адміністрацыі БХМД аб тым, што з 3 красавіка з ім не працягваюць працоўны кантракт — «у сувязі з заканчэннем тэрміну яго дзеяння». Уладзімір Мартаў пацвердзіў гэтую інфармацыю:

— 2 красавіка забіраю працоўную кніжку.

Медык адзначыў, што гэта для яго «чакана», але ён пакуль не гатовы гаварыць на гэтую тэму больш падрабязна.

Фота дакумента Tui.by далі віцебскія дактары

Уладзімір Мартаў стаў адным з першых дактароў у Беларусі, хто яшчэ ў красавіку 2020 года, калі ўлады запэўнівалі, што ніхто ад COVID-19 у нас не памірае, не пабаяўся заявіць, што праблема ёсць і яна сур'ёзная.

У маі мінулага года ён распавёў аб сваім вопыце лячэння хворых з каранавірусам у рэанімацыі.

У лістападзе доктар Мартаў даў вялікае інтэрв'ю Tut.by аб другой хвалі кавіду. Рэаніматолаг казаў, што канкрэтна Віцебск «палаў» ад інфекцыі менш, чым вясной, але сцэнары ў хваробы былі самыя розныя: паміралі і маладыя, і прыхільнікі здаровага ладу жыцця. А для дактароў на новай «вайне» адкрыўся яшчэ і «другі фронт» — палітычны.

Каментары

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку1

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць