Улада

Намеснік губернатага Гомельскай вобласці пра кавід: Індыйскі штам ужо ёсць у Гомелі, гэта тры дні — і ў рэанімацыю

На Гомсельмашы прайшла сустрэча з намеснікам Гомельскага аблвыканкама Уладзімірам Прывалавым. У часе гутаркі з работнікамі прадпрыемства зайшла гаворка і пра кавід.

Намеснік гендырэктара Гомсельмаша Аляксандр Канапацкі і намеснік Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў

«Ранейшага жыцця — свабоднага, лёгкага, радаснага — ужо не будзе. У некаторых краінах суседзі перасталі размаўляць з суседзямі, сваякі — са сваякамі. Мы ж пайшлі іншым шляхам. Дзякуючы прэзідэнту, мы пайшлі па шляху разняволення. Сталі часцей бываць на свежым паветры, выкарыстоўваць ахоўныя маскі, вакцынавацца. Мы не загналі нашых людзей у памяшканні. Дзякуючы, у тым ліку, і гэтым метадам нам удалося знізіць колькасць людзей, якія захварэлі. Што да самой пандэміі, то яна нікуды не сышла і не сыдзе. І калі хтосьці да гэтага часу думае, што гэта яго не закране, ён памыляецца.

Узяць, да прыкладу, індыйскі штам. Калі тыдні два таму ён толькі з’явіўся ў Індыі, то сёння ўжо ёсць у Гомелі. Калі казаць немедыцынскай мовай, індыйскі штам — гэта тры дні —і ў рэанімацыю. Як выратавацца? Адказ адзін: трэба прышчапляцца», — сказаў намеснік губернатара.

Прывалаў выказаў незадаволенасць тым, што вакцынацыя ідзе вельмі павольна.

«Дзесяць адсоткаў ад агульнай колькасці работнікаў — гэта вельмі мала. Як з такімі лічбамі вы збіраецеся супрацьстаяць індыйскаму штаму? Зразумейце, трэба стварыць калектыўную праслойку. А каб яна ў Гомельскай вобласці запрацавала, неабходна прышчапіць 820 тысяч чалавек. Сёння гэтая лічба складае ўсяго толькі 200 тысяч чалавек. Гэта значыць па вакцынацыі мы яшчэ толькі ў пачатку шляху. І калі сёння прадпрыемствы, асабліва сельскагаспадарчыя, будуць нас цягнуць назад, мы з пандэміяй не справімся. Начытаюцца ў інтэрнэце розных здагадак адносна прышчэпак, потым пачынаюць абмяркоўваць. Сельмашаўцы, вы ж разумныя людзі! Не верце гэтым фэйкам! Для чаго яны робяцца? Для таго, каб выйграць барацьбу ў высокапрыбытковым бізнэсе. Але людзі ж не разумеюць, што за кожным укідам стаіць іх жыццё», — мяркуе Прывалаў.

Каментары

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых6

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк42

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых2

Польскія памежнікі не пусцілі ў краіну малдоўскага блогера, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі Лукашэнкі4

Загадкавае адначасовае аблысенне ва ўсім індыйскім раёне. Прычыну дагэтуль шукаюць3

У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць цэлую сям'ю4

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

Беларуска паставіла імплант у руку для кантрацэпцыі. Што гэта такое?17

Вырабленая вінтоўка імя Марыі Зайцавай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых6

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць