Па версіі Мінабароны РФ, украінцы бамбілі ўжо захопленую імі тэрыторыю РФ, каб гэтымі «зверствамі» адцягнуць увагу ад сваіх іншых «зверстваў».
Украінскія вайскоўцы ўдарылі па Суджы, каб адцягнуць увагу ад сваіх зверстваў у Рускім Парэчным у Курскай вобласці, з такой заяваю выступіла прэс-служба Мінабароны РФ.
«Гэтая правакацыя накіравана на адцягненне сусветнай грамадскай думкі ад зверстваў кіеўскага рэжыму, якія здзейснены ў населеным пункце Рускае Парэчнае Курскай вобласці», — канстатавалі ў Мінабароны РФ. Пра што ідзе гутарка, не ўдакладняецца.
Выконваючы абавязкі губернатара Аляксандр Хінштэйн дадаў, што дакладных дадзеных аб пацярпелых у выніку ракетнай атакі няма. «У любым выпадку ўдар ракетамі па інтэрнаце, у якім маглі знаходзіцца людзі, — гэта злачынства, якому няма прабачэння і няма тэрмінаў даўнасці», — сказаў ён.
1 лютага на школу-інтэрнат горада Суджа Курскай вобласці Расіі, які кантралюецца Украінай, упала авіябомба, у выніку чаго 95 чалавек апынуліся пад заваламі.
Генеральны штаб УСУ паведаміў, што на той момант у будынку знаходзіліся мясцовыя жыхары, якія рыхтаваліся да эвакуацыі, у тым ліку жанчыны і дзеці. Вайскоўцы адзначаюць, што Расія валодала інфармацыяй, што ў інтэрнаце былі выключна цывільныя асобы. Сцвярджаецца, што ўдар расійскімі войскамі быў нанесены мэтанакіравана.
Падобны інцыдэнт — не першы. Увечары 11 студзеня расійскія войскі ўжо наносілі авіяўдары ў раёне інтэрната ў горадзе Суджа, дзе знаходзяцца пажылыя людзі. Тады ў выніку ўдару адна жанчына загінула.
Расіяне некалькі месяцаў спрабуюць выбіць украінцаў з Курскай вобласці, якую тыя часткова занялі ў жніўні 2024 года.
Каментары
Что в ответ сделали россияне и кремль - скинули авиа бомбу на своих же граждан. Действительно, зачем кремлю и россии сотни своих граждан, что на каждом шагу рассказывают о добрых солдатах ВСУ и о том, как их предали и бросили свои же власти? Проблема устранена любимым для российских властей способом - мертвые правды не расскажут, а трупы можно всегда спихнуть на другую сторону в эфире российских телеканалов устами кремлевских пропагандистов.