У выніку ўдару па інтэрнаце ў Суджы на Куршчыне 95 чалавек апынуліся пад заваламі
1 лютага на школу-інтэрнат горада Суджа Курскай вобласці Расіі, які кантралюецца Украінай, упала авіябомба, у выніку чаго 95 чалавек апынуліся пад заваламі. Пра гэта паведаміў прэс-афіцэр украінскай часовай вайсковай камендатуры на тэрыторыі Расіі Аляксей Дзмітрашкоўскі ў відэазвароце ў фэйсбуку.
«1 лютага 2025 года ў 17:54 Узброеныя сілы РФ такі нанеслі ўдар па школе-інтэрнату горада Суджы. 95 чалавек апынуліся пад заваламі. З-пад завалаў чутныя стогны і крыкі людзей. Нагадаю, што сярод іх большасць людзей — пажылога ўзросту і ляжачыя. Сіламі вайсковай камендатуры цяпер вядуцца пошукавыя і выратавальныя работы», — паведаміў Дзмітрашкоўскі.
Генеральны штаб УСУ паведаміў, што на той момант у будынку знаходзіліся мясцовыя жыхары, якія рыхтаваліся да эвакуацыі, у тым ліку жанчыны і дзеці. Вайскоўцы адзначаюць, што Расія валодала інфармацыяй, што ў інтэрнаце былі выключна цывільныя асобы. Сцвярджаецца, што ўдар быў нанесены мэтанакіравана.
Падобны інцыдэнт — не першы. Увечары 11 студзеня расійскія войскі ўжо наносілі авіяўдары ў раёне інтэрната ў горадзе Суджа, дзе знаходзяцца пажылыя людзі. Тады ў выніку ўдару адна жанчына загінула.
Расія ўдарыла па інтэрнаце ў Суджы, дзе ўкраінцы размясцілі пажылых расіян з інваліднасцю. Загінула жанчына
Літоўскі актывіст выклікаў скандал, калі прыехаў у Суджу і памачыўся на помнік воінам-вызваліцелям ФОТАФАКТ
Украінскія вайсковыя дактары выратавалі цяжарную жыхарку Суджы — яны адвезлі яе нараджаць у Сумы
Каментары