За тыдзень анамальна цёплага надвор'я зафіксавана амаль 200 тэмпературных рэкордаў
198 тэмпературных рэкордаў зафіксавана на беларускіх метэастанцыях за тыдзень (25-31 студзеня) анамальна цёплага надвор'я. Пра гэта сведчыць праведзены выданнем «Позірк» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
У апошні дзень студзеня максімумы абнавіліся на 21 метэастанцыі.
Цяплей за ўсё было на поўначы: у Шаркаўшчыне — 8,5 градуса (5,2 у 2016 годзе), Лынтупах — 8,4 (5 у 2016-м), Докшыцах — 8,3 (4,5 у 2016-м), Верхнядзвінску — 8,2 (5,3 у 1989-м).
Новыя рэкорды — у трох абласных цэнтрах: Гродне — 8 (6,8 у 2002 годзе), Гомелі — 6,8 (6 у 2015-м) і Магілёве — 5,3 (4,9 у 1955-м).
Перапісаныя максімумы таксама ў Езярышчы — 7,9 (3,4 у 1989-м), Брагіне — 7,8 (7,3 у 2015 годзе), Ашмянах — 7,7 (4,9 у 1989-м), Васілевічах — 7,6 (6,7 у 2015-м), Вілейцы — 7,5 (4,6 у 1989-м), Лідзе — 7,4 (7 у 2002-м), Полацку — 7,3 (5,2 у 2016-м), Жлобіне — 7,2 (6,2 у 2015-м), Валожыне — 6,2 (4,4 у 2015-м), Нарачы — 5,8 (5,3 у 2016-м), Навагрудку — 5,6 (4,3 у 2002-м), Оршы — 4,6 (3,7 у 2016-м), Горках — 4,2 (4 у 2015-м) і Сянне — 3,7 (3,4 у 2013-м).
Каментары