«Хіба адбылося нешта пазітыўнае?» Прэзідэнт Літвы супраць змякчэння санкцый адносна рэжыму Лукашэнкі
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа 23 сакавіка ў Бруселі ў каментарыі журналістам назваў непрымальнымі спробы некалькіх краін Еўрасаюза прабіць змяншэнне санкцыйнага ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску. Паводле яго, для гэтага няма ніякіх падстаў.
«Мы ўвялі гэтыя санкцыі з вельмі выразнымі мэтамі. Яны былі ўведзеныя, каб гэтыя два рэжымы адчулі наступствы сваіх дзеянняў, найперш калі гаворка заходзіць пра вайну ва Украіне. У выпадку з Беларуссю мы гаворым і пра іншыя рэчы. Напрыклад, вымушаная пасадка самалёта або нелегальная міграцыя.
І скажыце мне, ці адбылося што-небудзь пазітыўнае, каб гэтыя санкцыі можна было змякчыць? Нічога. Сітуацыя рабілася толькі горшай.
Беларускі рэжым стаў яшчэ больш падтрымліваць Расію ў гэтай вайне. Ці былі вызваленыя з турмаў палітычныя зняволеныя? Не. Гэта азначае, што мы не павінны дапамагаць гэтым двум дыктатарскім дзяржавам святкаваць перамогу над намі ў выглядзе паслаблення санкцый», — адзначыў Наўседа.
Больш за тое, палітык заклікаў, наадварот, змагацца са спробамі абысці дзейныя санкцыі.
Паводле яго, грашовыя патокі ад угнаенняў — адна з галоўных крыніц фінансавання рэжыму Лукашэнкі, таму па ёй трэба біць.
Раней з'яўлялася інфармацыя, што адразу некалькі краін, а таксама ААН лабіруюць магчымасць змякчэння санкцый супраць беларускага калію, прыкрываючыся інтарэсамі бедных краін, якім без гэтых угнаенняў пагражаюць сур'ёзныя праблемы.
ААН незадаволеная Літвой, што не дае вазіць беларускі калій
Ёзвяк: За вывад беларускага калію з-пад санкцый выступаюць Партугалія, Бельгія, Нідэрланды і Францыя
ААН і Бразілія праз Партугалію лабіруюць вывад Гуцэрыева і Галаватага з-пад санкцый
Прэзідэнт Літвы: Літоўскія кампаніі, у дварах якіх лунаюць украінскія сцягі, могуць адначасова дапамагаць Лукашэнку
Каментары