Эканоміка88

Венгры пайшлі насустрач Янчэўскаму і пагадзіліся стварыць пракладку для кампаній ПВТ — крыніцы

Своеасаблівую пракладку для рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій стварылі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Гэта робіцца для палягчэння супрацоўніцтва кампаній з беларускай прапіскай са сваімі контрагентамі з заходніх краін, дзе спажываюцца ІТ-паслугі. Як стала вядома «Нашай Ніве», да арабскай пракладкі дадаецца яшчэ адна. 

Усевалад Янчэўскі. Фота: БелТА

Пра хуткую магчымасць працаваць праз Венгрыю «Нашай Ніве» паведамілі кіраўнікі ІТ-кампаній. 

Дыпламатычная заслуга прыпісваецца Янчэўскаму. 

«Як бы там ні было ў Эміратах, але гэта ўсё роўна вельмі сумнеўная юрысдыкцыя, з якой прыстойныя кампаніі не вельмі хочуць працаваць. Эміраты — гэта як Арменія, як Кіпр. А мець магчымасць прымаць плацяжы ў краіне ЕС — гэта ўжо лепш», — сказаў нам адзін з топ-менеджараў.

Інфармацыя пра магчымасць працаваць цераз пракладкі непублічная і распаўсюджваецца кулуарна. 

Большасць вялікіх беларускіх кампаній і так маюць магчымасць адкрыць офісы і рахункі ў краінах ЕС, не прыбягаючы да паслуг кіраўніцтва ПВТ. 

Таму патрэба ў такіх пракладках невідавочная, яны могуць быць актуальнымі для невялікіх гульцоў. 

Сама ж патрэба вынікае з сітуацыі на рынках: праз ускладненні фінансавых адносін паміж беларускімі банкамі і банкамі еўрапейскіх краін узнікаюць цяжкасці ў аплаце паслуг тых кампаній, якія застаюцца ў Беларусі, працуючы пры гэтым на заходнія рынкі. 

Плануецца, што праз пракладкі ў Арабскіх Эміратах і Венгрыі заходні замоўца будзе плаціць не ў такую таксічную юрысдыкцыю, якой цяпер лічыцца беларуская, а на рахункі пракладкі. А ўжо потым гэтыя грошы будуць трапляць у Беларусь. Імаверна, у валюце, адрознай ад валюты прыходу. 

Чытайце таксама: 

Янчэўскі стварае ў Эміратах фінансавую пракладку для рэзідэнтаў ПВТ

Каментары8

  • Ромкін
    22.07.2023
    “Таму патрэба ў такіх пракладках невідавочная, яны могуць быць актуальнымі для невялікіх гульцоў.”
    Навялікія гульцы ўжо знайшлі шляхі пастаўкі eur.
    Наўрадці хто ў здаровым розуме з ПВТ кампаній пойдзе прасіцца да Янчэўскага. Хутчэй Янчэўскі муціць пад кагось з сям’і схему.
  • даведка
    22.07.2023
    Всеволод Янчевский пользуется прокладками, а кто бы мог подумать, глядя на этого бородатого мужчинку...
  • Аплыцька
    22.07.2023
    Падаў на зьмену пола? Хоча навучыцца карыстацца пэўна пракладкамі? Ну а чаго яшчэ чакаць ад вертухайшчыкаў, калі мазгоў няма ў дупе ня знойдзеш. Калі няма гонару абараняць краіну, вам жа санкцыі паспрыялі эканамічнаму росту ))) нашто вам натаўскія грошыкі?

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых4

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць цэлую сям'ю4

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

Беларуска паставіла імплант у руку для кантрацэпцыі. Што гэта такое?17

Вырабленая вінтоўка імя Марыі Зайцавай2

У Філадэльфіі разбіўся самалёт санітарнай авіяцыі. Загінулі шэсць чалавек2

Трамп заявіў, што яны з Пуціным могуць зрабіць нешта «значнае» для спынення вайны Расіі ва Украіне16

Былы камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» Прохараў расказвае, чым цяпер займаецца54

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых4

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць