Свет11

У Філадэльфіі разбіўся самалёт санітарнай авіяцыі. Загінулі шэсць чалавек

На зямлі таксама ёсць пацярпелыя, бо некалькі дамоў і аўтамабіляў загарэліся ў выніку аварыі.

Фота: Matt Rourke / AP

У амерыканскайі Філадэльфіі адбылася трагедыя: самалёт медыцынскай авіяцыі Learjet 55, які належаў кампаніі Jet Rescue Air Ambulance, разбіўся неўзабаве пасля ўзлёту з паўночна-ўсходняга аэрапорта горада, піша Бі-бі-сі.

На борце знаходзіліся шэсць чалавек: чатыры члены экіпажа, адзін пацыент педыятрычнага аддзялення і яго суправаджаючы. На жаль, усе яны загінулі.

Катастрофа адбылася ў пятніцу каля 18:30 па мясцовым часе паблізу гандлёвага цэнтра Roosevelt Mall. Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, на зямлі таксама ёсць пацярпелыя, бо некалькі дамоў і аўтамабіляў загарэліся ў выніку аварыі. Мэр Філадэльфіі Шэрэл Паркер пацвердзіла гэтую інфармацыю на прэс-канферэнцыі з месца падзеі.

Прычыны крушэння пакуль невядомыя. Паведамляецца, што ў момант аварыі надвор'е было прахалодным і дажджлівым, з дрэннай бачнасцю.

Гэта другая авіякатастрофа ў ЗША за апошні час. У чацвер над Вашынгтонам у выніку сутыкнення пасажырскага самалёта Bombardier CRJ700 і ваеннага верталёта Sikorsky H-60 загінулі 67 чалавек.

Каментары1

  • понятно
    01.02.2025
    Хаос трампа начинает работать......

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс6

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зачыняецца сетка «Сушы вёслы»5

Дзяржсакратар ЗША: Няправільна было дазволіць людзям паверыць у тое, што Украіна здольная нанесці паразу Расіі22

Зарабіў дзясяткі тысяч даляраў, а яму толькі 18. Інтэрв'ю з маладой беларускай зоркай шахмат, які перамагаў Магнуса Карлсэна1

«У сілу асабістых прычын не можа працягваць»: пры цьмяных абставінах змяніўся кіраўнік у былым аддзяленні беларускага Ernst&Young2

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Беларусы выкупілі Радзівілаўскую карту ВКЛ16

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс6

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць