Эканоміка22

У Беларусі і Расіі паведамляюць пра павальную дэдалярызацыю свету. А што на гэты конт кажа статыстыка?

Расійская і лукашэнкаўская прапаганда рэгулярна спрабуюць запэўніць сваіх гледачоў, што ўвесь свет нібыта актыўна адмаўляецца ад разлікаў у далярах, каб «адысці ад уплыву амерыканскай гегемоніі». Расказваем, што адбываецца насамрэч.

Фота: «Наша Ніва»

Узровень міжнародных разлікаў у далярах стаў рэкордна высокім, нягледзячы на вайну ва Украіне і ​​палітыку Расіі, Кітая і іх саюзнікаў. Пра гэта 24 жніўня напісала агенцтва Bloomberg са спасылкай на новую справаздачу міжбанкаўскай сістэмы SWIFT.

Так, паводле свежай статыстыкі, разлікі ў амерыканскай валюце на момант ліпеня гэтага года склалі амаль 50% ад усіх міжнародных банкаўскіх транзакцый у свеце, што робіць даляр абсалютным пераможцам сярод астатніх валют.

«Паказчык даляра ў міжнародных банкаўскіх разліках склаў 46% ад усіх транзакцый у свеце. Гэта новы рэкорд за ўсю гісторыю маніторынгу з боку сістэмы SWIFT», — піша Bloomberg са спасылкай на свежыя даныя сістэмы.

Адной з прычын такога высокага росту даляра называецца такое ж імклівае падзенне еўра — яго паказчык стаў самым нізкім за ўсю гісторыю назірання SWIFT. На гэта паўплываў пачатак вайны ва Украіне і перакідванне еўрапейскіх прамысловых магутнасцяў у ЗША.

Але, нягледзячы на ​​падзенне, еўра застаецца другой па ўплыве валютай у свеце пасля даляра. А следам за еўра ў пяцёрцы самых уплывовых валют свету, паводле новых статыстычных звестак, ідуць брытанскі фунт, японская іена і кітайскі юань.

Дарэчы, доля кітайскага юаня ў сусветных банкаўскіх транзакцыях, нягледзячы на ​​актыўнае прасоўванне Кітаем сваёй валюты і палітыкі дэдалярызацыі планеты, цяпер складае ўсяго 3%. А расійскага рубля ў спісе ўплывовых валют, паводле статыстыкі SWIFT, увогуле няма.

Каментары2

  • Дедушка Франклин
    28.08.2023
    Пропагондоны снова обделались, видать, это всё, на что они способны! 😂😂😂
  • Чаркашкварка
    28.08.2023
    А што на гэты конт кажуць у псiхбальнiцы?
    За 29 год я упэунiуся што лукашызм гэта псiхiчная хвароба, прычым вельмi цяжкая.

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку1

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць