Свет

Прэм'ер Ізраіля: Кожны ўдзельнік ХАМАС — гэта мярцвяк

ЦАХАЛ працягвае наносіць маштабныя ўдары па сектары Газа.

Фота: Adel Hana / AP

«Кожны ўдзельнік ХАМАС — мярцвяк», — заявіў прэм'ер Ізраіля Біньямін Нетаньяху.

Групоўка ХАМАС здзейсніла «ашаламляльнае злачынства» і нанесла велізарны боль ізраільцянам, кожны жыхар краіны ведае сям'ю, дзе каго-небудзь забілі падчас нападу, заявіў Нетаньяху.

«Мы бачылі жывёл. Мы сутыкнуліся з варварамі. Мы ўбачылі жорсткага ворага. Вораг горшы за ІДІЛ (Ісламскую дзяржаву). Мы бачылі звязаных хлопчыкаў і дзяўчынак з прастрэленымі галовамі. Мужчыны і жанчыны згаралі жыўцом. Маладых жанчын гвалтавалі і забівалі. Байцы абезгалоўлены», — цытуе Нетаньяху РБК.

«Мы знішчым з твару зямлі так званы ХАМАС, ІДІЛ з сектара Газа. Ён перастане існаваць», — паабяцаў у сваю чаргу ізраільскі міністр абароны Яаў Галант.

Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) працягвае наносіць маштабныя ўдары па аб'ектах групоўкі ХАМАС у сектары Газа, гаворыцца ў паведамленні ЦАХАЛ.

Адначасова палесцінскае Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што колькасць загінулых у сектары вырасла да 1200 чалавек — гэта адбылося ў тым ліку праз узмацненне ізраільскіх бамбардзіровак. Колькасць параненых вырасла да 5600 чалавек.

Упраўленне ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў паведаміла, што атакі ЦАХАЛ на сектар Газы знішчылі або зрабілі непрыдатнымі для жыцця 2540 адзінак жылля. Яшчэ 22 850 адзінак жылля атрымалі сярэдні ці нязначны ўрон, піша newsru.co.il.

Больш за 338 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў сектары Газа.

Каналізацыйныя збудаванні, якія абслугоўваюць больш за мільён чалавек, сур'ёзна пашкоджаны, у выніку чаго на вуліцах ёсць «цвёрдыя адходы», што парушае санітарныя нормы і нясе сабой пагрозу для здароўя насельніцтва.

Каментары

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк8

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы4

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране8

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк8

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць