Венгрыя цалкам заблакавала абмеркаванне новых санкцый Еўрасаюза супраць Расіі, паведаміў журналіст «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/istock-1352424868-l9wfj.jpg.webp)
Так Ёзвяк пракаментаваў першыя дэбаты паміж пасламі ЕС, якія прайшлі 17 лістапада.
«Першае абмеркаванне сярод паслоў ЕС сёння тычыцца новага і, магчыма, самага слабага пакета санкцый ЕС у дачыненні да Расіі. Шмат размоў, і Венгрыя цалкам замарозіла ўвесь пакет. Паглядзім, ці будзе дасягнута пагадненне да Каляд», — адзначыў журналіст.
Чытайце таксама:
У праект 12-га пакета санкцый Еўрасаюза за вайну ва Украіне трапілі 11 беларусаў
«Цяпер справы ідуць значна лепш». Якія бізнэсы расквітнелі на фоне вайны і санкцый
Каментары