У баявую гатоўнасць прыводзіцца механізаваная брыгада. Будуць прызываць з запасу
Ва Узброеных сілах працягваецца праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковый часцей. Зараз прыводзяцца ў гатоўнасць 19-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання і шэраг воінскіх часцей Заходняга аператыўнага камандавання.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/kursy231218-ahvgz.jpg.webp)
У рамках праверкі прадугледжаны прызыў ваеннаабавязаных з запасу, паведамляе Мінабароны.
Асабоваму складу злучэння і воінскіх часцей трэба будзе выканаць увесь комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да прымянення, загрузцы на транспарт запасаў матэрыяльна-тэхнічных сродкаў.
У далейшым войскам трэба выйсці ў назначаныя раёны і пасля іх занятку быць у гатоўнасці да правядзення серыі вучэнняў, у тым ліку з баявой стральбой.
У ходзе праверкі запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі, магчыма часовае абмежаванне руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці.
Зрэшты, нічога звышардынарнага ў гэтым няма. У беларускай арміі традыцыйна ў сярэдзіне сакавіка (а таксама ў верасні) праводзяцца такія мерапрыемствы з прызывам з запасу былых афіцэраў і салдатаў.
Каментары