Грамадства1818

Латушка заклікаў Ціханоўскую падтрымаць выбары ў Каардынацыйную раду

«Нам важна стварыць прадстаўнічы орган беларускага грамадства».

Святлана Ціханоўская, Франак Вячорка і Павел Латушка. Фота: ОСЦ

Павел Латушка заклікаў Святлану Ціханоўскую падтрымаць выбары ў Каардынацыйную раду. Заява прагучала ў эфіры тэлеканала «Белсат», звярнуў увагу Reform.news.

«Для нас важная ваша палітычная заява, ваша сістэмная падтрымка першых свабодных прамых выбараў у прадстаўнічы орган беларусаў. Людзі, якія пайшлі на гэтыя выбары, яны чакаюць вашай падтрымкі. Нам важна стварыць прадстаўнічы орган беларускага грамадства, адзін з інстытутаў, які — я як палітык лічу, — падтрымае і будзе далей падтрымліваць прэзідэнтку-элект Святлану Ціханоўскую. Будзе ўмацоўваць выканаўчы орган дэмакратычных сіл беларускага грамадства-Аб'яднаны пераходны кабінет. Мы разлічваем на вашу падтрымку. Гэты інстытут — гэта аснова, падмурак далейшай нашай барацьбы за перамены ў Беларусі», — заявіў ён.

25 красавіка былі зацверджаны 12 спісаў кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады. У каманды Латушкі — самы прадстаўнічы спіс, з 48 чалавек.

Галасаваць можна будзе як з Беларусі, так і з-за мяжы. За тэхнічны бок выбараў адказвае каманда Паўла Лібера, сузаснавальніка праекта «Новая Беларусь». Вынікі выбараў абяцаюць абвясціць 8 чэрвеня, а першае пасяджэнне новага склікання Каардынацыйнай рады плануецца правесці 15 чэрвеня.

Каментары18

  • Кловуны
    10.05.2024
    Якая ж ганьба! Нават у псеўдапалатцы Лукашэнкі такога адкрыта не кажуць! "Падтрымае і будзе далей падтрымліваць прэзідэнтку-элект Святлану Ціханоўскую".

  • Сумна гэта ўсе
    10.05.2024
    Ой... Канешне... Сварыцца паміж сабой і перацягваць коўдру будуць кожны Божы дзень. Яшчэ і лігітымнасцю мерацца(((
  • Офісы-кабінеты
    10.05.2024
    Кловуны, дык ён жа сам з кабінета Ціханоўскай. Падтрымлівае шэфа. (Шэфку, ці як там у гэтых гендарных квотчыкаў правільна пішацца.)

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку1

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць