Спорт66

На Алімпіяду ад Беларусі едзе мінімальная ў гісторыі колькасць удзельнікаў — 17 чалавек

Сёння быў зацверджаны беларускі склад удзельнікаў на Алімпійскія Гульні ў Парыжы.

Пасяджэнне правёў прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка. Фота: team.by

16 ліпеня ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта адбылося пасяджэнне выканкама, на якім зацвердзілі склад спартоўцаў і асоб, якія іх будуць супрацваджаць, на Алімпійскія гульні ў Парыжы, паведамляе тэлеграм-канал НАК.

Спартоўцаў едзе ўсяго 17 чалавек, яны выступяць у дзевяці відах спорту: у веласпорце (шашы), акадэмічным веславанні, плаванні, кулявой стральбе, скачках на батуце, грэка-рымскай барацьбе, веславанні на байдарках, таэквандо і цяжкай атлетыцы:

Барацьба грэка-рымская

1. Абубакар Хаслаханаў

Барацьба вольная

2. Магамедхабіб Кадзімагамедаў

Веласпорт

3. Ганна Церах

Веславанне акадэмічнае

4. Яўген Залаты
5. Таццяна Клімовіч

Веславанне на байдарках і каноэ

6. Уладзіслаў Кравец
7. Юлія Трушкіна

Плаванне

8. Ілля Шымановіч
9. Анастасія Шкурдай
10. Аліна Змушко

Скачкі на батуце

11. Віялета Бардзілоўская
12. Іван Літвіновіч

Стральба кулявая

13. Дар'я Чупрыс
14. Аляксандра Пятрова

Таэквандо

15. Георгій Гурцыеў

Цяжкая атлетыка

16. Сюзана Валадзько
17. Яўген Ціханцоў

У Парыжы спартсменаў будуць суправаджаць трэнеры, медыцынскі і адміністрацыйны персанал.

Такім чынам ад Беларусі на Летнюю Алімпіяду, што пройдзе ў сталіцы Францыі з 26 ліпеня па 11 жніўня, мінімальная з 1996 года, калі наша краіна стала выступаць асобнай камандай, колькасць удзельнікаў.

Так у Токіа-2021 бралі ўдзел 108 беларускіх атлетаў, што заваявалі таксама мінімальную за ўвесь час колькасць медалёў — сем узнагародаў (адно золата, тры сярэбраныя і тры бронзавыя медалі). Золата заваяваў батутыст Іван Літвіновіч.

На Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 годзе ўдзельнічалі 124 беларускія спартоўцы, якія прывезлі дзевяць узнагародаў (1+4+4).

Літва дасылае 23 спартоўцаў, Латвія — 29, Эстонія — 25.

Каментары6

  • даведка
    16.07.2024
    Исполком НОК больше количества спортсменов-олимпиадников... Это успех Вити!
  • Ганьба
    16.07.2024
    Заўзею за Абубакара, гонар беларускага народа!
  • Чаму едзе адэпт дыктатуры
    16.07.2024
    А Літвіновіч - гэта той што на рэферэндум заклікаў ісці на прпагандыскіх каналах? Падпісант за Луку і адкрыты прыхільнік вайны? НН, зрабіце разбор хто там яшчэ з падпісантаў за дыктатуру едзе, тых хто "па-за палітыкай"

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых4

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

Беларуска паставіла імплант у руку для кантрацэпцыі. Што гэта такое?17

Вырабленая вінтоўка імя Марыі Зайцавай2

У Філадэльфіі разбіўся самалёт санітарнай авіяцыі. Загінулі шэсць чалавек2

Трамп заявіў, што яны з Пуціным могуць зрабіць нешта «значнае» для спынення вайны Расіі ва Украіне16

Былы камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» Прохараў расказвае, чым цяпер займаецца53

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс25

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых4

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць