Вясковец папрасіў суседа часова прыстроіць у сябе аўто, а той здаў на металалом
52-гадовы мужчына ў Быхаўскім раёне папрасіў 57-гадовага суседа ўзяць ягоны ВАЗ на часовае захаванне, бо ў яго самога не было агароджанай тэрыторыі. Той пагадзіўся, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал «Обратная сторона».
Уладальнік быў спакойны за сваю машыну, бо цалкам давяраў аднааяскоўцу. Аднак, як высветлілася, дарэмна…
Несумленны мужчына здаў машыну на металалом. Калі гаспадар вярнуўся па свой транспарт, «сябар» аджартоўваўся, што аўтамабіль за даўгі забралі яго знаёмыя.
Уладальнік звярнуўся ў міліцыю. Заведзеная крымінальная справа.
Каментары