Былы міліцыянер, які працаваў дальнабойшчыкам, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў чатыры палітычныя артыкулы
Арцёма Ліцевіча судзяць ужо ў другі раз, і ён можа атрымаць да 12 гадоў калоніі. Але раскрыць ягоную асобу атрымалася толькі цяпер.
Арцёму Ліцевічу 42 гады. Па звестках праекта Digital intelligence team, ён родам з расійскай Чыты, нарадзіўся ў сям'і вайскоўца. Калі Арцём быў маленькім, сям'я пераехала ў Бабруйск.
У 2003 годзе ён пайшоў працаваць у міліцыю. Пасля паступіў у Магілёўскі вышэйшы каледж МУС. Але ў 2008-м яго звольнілі ў званні старшага сержанта за «парушэнне ўмоваў кантракта».
Пасля працаваў на шмат якіх працах, у асноўным — кіроўцам. Вялікіх праблем з законам ён не меў. У Арцёма ёсць жонка.
Ліцевіч працаваў дальнабойшчыкам. Вядома, што яго затрымалі пасля вяртання ў Беларусь. Па звестках праекта Dissidentby, яго звінавацілі ў напісанні каментароў.
Суд над Ліцевічам адбыўся 24 кастрычніка 2024 года. Тады яго абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах і «заклікаў да нанясення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Яму маглі прысудзіць да 12 гадоў калоніі. Прысуд невядомы, але ў снежні 2024 года ён уступіў у сілу.
31 студзеня 2025 годзе над ім пачнецца новы працэс у Мінскім гарадскім судзе. Ліцевіча абвінавачваюць яшчэ па двух артыкулах — «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК) і «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК).
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары