Грамадства

Ці можна абедаць проста на працоўным месцы? Адказ можа вас здзівіць

Часта ў офісах і на прадпрыемствах узнікаюць праблемы з пакоямі для адпачынку і прыёму ежы. Іх альбо няма, альбо там збіраецца занадта шмат людзей. Але ці можна абедаць на працоўным месцы?

Абедаць проста на працоўным месцы па беларускім заканадаўстве нельга.

Юрыдычныя нюансы патлумачыў адвакат Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Уладзімір Гарбачоў, піша «АиФ».

«Паводле агульнага правіла, ужываць ежу на працоўным месцы забаронена незалежна ад таго, ці гэта офіс прадпрыемства, будаўнічы аб’ект або адміністрацыйны будынак. Гэта супярэчыць правілам аховы працы і санітарна-гігіенічным нормам», — адзначыў адвакат.

Абедаць на працы можна толькі ў спецыяльна адведзеных памяшканнях. Наймальнік абавязаны абсталяваць пакой для адпачынку і прыёму ежы, калі ў работнікаў няма доступу да аб’ектаў грамадскага харчавання.

Аднак з гэтага правіла ёсць выключэнні.

«Калі характар працы не дазваляе ўсталяваць перапынак, супрацоўнік вымушаны абедаць на працоўным месцы. У такім выпадку час, выдзелены для адпачынку і прыёму ежы, уключаецца ў працоўны час», — расказаў Гарбачоў.

Пералік такіх работ, парадак і месца прыёму ежы вызначаюцца наймальнікам у адпаведнасці з калектыўнай дамовай, пагадненнем або правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

Калі па вытворчых умовах работнік не можа пакінуць працоўнае месца, наймальнік павінен стварыць умовы для прыёму ежы ў працоўны час. Гэта актуальна, напрыклад, для вартаўніка. Такі супрацоўнік не можа спаць на працоўным месцы, але прымаць ежу можа — з уключэннем гэтага часу ў працоўны і аплатай у поўным аб’ёме.

Акрамя таго, адвакат падкрэсліў, што трэба адрозніваць паняцці «перапынак для адпачынку і харчавання» і «час для прыёму ежы». У першым выпадку можна пакідаць працоўнае месца, а ў другім — нельга, бо перапынак у працоўным часе адсутнічае.

Варта таксама памятаць пра правілы аховы працы. Напрыклад, калі супрацоўнік працуе каля небяспечнага абсталявання, ён павінен выконваць тэхніку бяспекі нават падчас абедзеннага перапынку.

Калі ж наймальнік не забяспечыў магчымасць зрабіць перапынак і арганізаваць месца для харчавання, работнік вымушаны есці на працоўным месцы. У такім выпадку наймальнік не можа яго пакараць, бо сам не стварыў адпаведных умоў для адпачынку і прыёму ежы.

Каментары

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі Lidbeer Dvor пераедзе на новае месца3

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу5

Гіганцкі асетр напаў на расійскую сінхраністку ў Кітаі падчас воднага шоу ВІДЭА15

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

«Адчуваю сябе як у турме, толькі на працу ходзіш». Маналог беларуса, які паехаў на заробкі ў Нідэрланды — і расчараваўся55

Мінчук прапанаваў купіць чызбургер з «Макдональдса», замарожаны ў 2022 годзе. Цана кусаецца11

Пасля свайго затрымання дырэктар завода ў Рэчыцы звольніў раней рэпрэсаванага супрацоўніка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць