Свет33

Канал «Россия 1» паведаміў, што DeepSeek распрацаваны на аснове савецкага кода. Аказалася, гэта навіна з сатырычнага сайта

Расійскія дзяржаўныя прапагандысты не ўпершыню ўзялі жартоўную навіну з сатырычнай «Панорамы».

У эфіры канала «Россия 1» расказалі, што кітайская нейрасетка DeepSeek была распрацавана на аснове савецкага кода 1985 года.

«Распрацоўшчыкі DeepSeek расказалі, што асновай для нейрасеткі стаў праграмны код, які быў распрацаваны савецкімі праграмістамі яшчэ ў 1985 годзе», — расказалі ў сюжэце.

Выявілася, што гэта навіна з сатырычнага сайта несапраўдных навін ИА «Панорама». Некалькі дзён таму на гэтым сайце з’явілася нататка пра насамрэч неіснуючае інтэрв’ю кіраўніка DeepSeek Лянь Вэньфэна.

Ён нібыта паведаміў, што ў аснове нейрасеткі ляжыць савецкая «сістэма АГАС акадэміка Глушкова». Таксама Вэньфэнь абвясціў, што збіраецца найбліжэйшым часам заснаваць прэмію імя Віктара Глушкова, а таксама адкрыць у Пекіне музей, прысвечаны навуковым дасягненням СССР.

Выдуманая навіна разышлася па расійскіх праўладных каналах. Аднак хутка выявілася, што навіна жартоўная, таму пасты пачалі выдаляць. Толькі праз некалькі дзён навіна дабралася да выпуску навін на расійскім дзяржаўным тэлеканале.

Каментары3

  • #
    02.02.2025
    Спросите у DeepSeek что он думает про это
    Ответит наверно что мама и папа у него Компартия Китая))
  • Бывалы
    02.02.2025
    россияне и не в такой бред готовы верить
  • Олдфаг
    02.02.2025
    Гэта ж колькi перфакарт тагачасным кітайскім шпіёнам давялося нелегальна перавезці ў Кітай!

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

У Белым доме пачалі абмяркоўваць закрыццё USAID як незалежнага агенцтва12

Зноў калапс на мяжы: уезду з Польшчы ў Беларусь чакаюць па 12 гадзін2

У краме цукеркі прадаваліся па 0 рублёў3

У расійскім Нальчыку Z-ветэран пад наркотыкамі да смерці збіў 87-гадовую пенсіянерку3

Сіноптыкі расказалі пра пахаладанне

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк44

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых2

Польскія памежнікі не пусцілі ў краіну малдоўскага блогера, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі Лукашэнкі4

Загадкавае адначасовае аблысенне ва ўсім індыйскім раёне. Прычыну дагэтуль шукаюць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць