Грамадства1414

Давыдзька: Людзі перапалоханыя, таму прапануем стварыць сайт з інфармацыяй пра хворых на каранавірус

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прапануюць стварыць нейкі адзіны інфармацыйны цэнтр з усёй інфармацыяй пра каранавірус. Гэтую тэму яны абмяркоўвалі падчас пасяджэння камісіі па правах чалавека, міжнацыянальных адносінах і СМІ.

Недзяржаўную прэсу туды не запрасілі — толькі БелТА, але старшыня камісіі Генадзь Давыдзька постфактум адказаў на пытанні «Нашай Нівы». 

Генадзь Давыдзька: Мы гаварылі пра тое, як дзеючае заканадаўства аб СМІ зараз выконваецца, што можа дзяржава супрацьпаставіць тым фэйкам і інсінуацыям у медыясферы, — расказаў Давыдзька. — На нашу думку, не зусім хапае інфармацыі: хто яе стрымлівае, чаму стрымлівае? Недахоп афіцыйнай, дакладнай інфармацыі, якой давяраюць, вымушае іншыя СМІ імправізаваць на гэтую тэму.

Дзеля таго, каб спыніць крыватолкі, трэба каб дзяржава знайшла нейкую пляцоўку, БелТА ці не БелТА. Але зрабіць нейкі сайт, каб пазначалася, хто дзе хварэе, [каб вёўся] пералік хворых, [каб пазначалася], колькі гадоў, як захварэў, які прагрэс у стане і гэтак далей. Ёсць запыт у грамадстве на дакладную інфармацыю ў адным месцы. І мы рэкамендавалі, каб недзе гэта з'явілася. Бо чалавек, які гэта хоча ведаць, вымушаны шукаць па розных рэсурсах». 

«Наша Ніва»: Наколькі мы ведаем, гэтая ж ініцыятыва ўжо сыходзіла ад Караніка, але кіраўнік дзяржавы, па чутках, супраць. Як вы хочаце дзейнічаць у гэтых умовах? 

Генадзь Давыдзька: Наша справа — выказаць думку, мы заканадаўчы орган. Можа быць, улічваючы большую дасведчанасць, кіраўніцтву лепш відаць. Можа, нам не хапае палітычнай свядомасці, але ў асноўным дэпутаты канстатуюць, што людзі не маюць дакладнай інфармацыі і таму крыху перапалоханыя.

Каментары14

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Нальчыку Z-ветэран пад наркотыкамі да смерці збіў 87-гадовую пенсіянерку3

Сіноптыкі расказалі пра пахаладанне

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк42

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых2

Польскія памежнікі не пусцілі ў краіну малдоўскага блогера, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі Лукашэнкі4

Загадкавае адначасовае аблысенне ва ўсім індыйскім раёне. Прычыну дагэтуль шукаюць3

У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць цэлую сям'ю4

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць