Свет1111

Кіраўнік «ДНР» прыехаў у Брэст і напісаў, што настаў час вызваляць «рускія гарады, заснаваныя рускімі людзьмі»

Разам з Дзянісам Пушыліным у Брэсцкую крэпасць прыехалі сакратар Генсавета «Адзінай Расіі» Андрэй Турчак, пасол Расіі Барыс Грызлоў і цэлая дэлегацыя з самаабвешчанай рэспублікі.

У сваім тэлеграм-канале Пушылін напісаў, што прыйшоў час зноў вызваляць рускія гарады, заснаваныя рускімі людзьмі. Ён пералічвае Кіеў, Чарнігаў, Палтаву, Адэсу, Дняпро, Харкаў, Запарожжа і Луцк.

Брэст у той жа час называецца ўзорам мужнасці і супраціву «рускага салдата».

Беларускіх высокапастаўленых чыноўнікаў побач з Пушыліным заўважана не было, праўладная прэса таксама пакуль што пра яго візіт не згадвала.

Каментары11

  • Богдан
    27.07.2022
    Заўважце рускага, пра беларусаў нават у ключы бсср гаворкі няма.
  • Шпак
    27.07.2022
    Як вы думаеце, куды здрысьне ўся дэнээраўская, зялёначалавечкавая навалач, калі Ўкраіна адновіць цэласнасць сваёй дзяржавы ? Правільны адказ: у Беларусь. Пры гэтым, беларускі ўрад ніхто не спытае. Як бачым, паляну ўжо рыхтуюць.
  • мясцовы2
    27.07.2022
    Ходзяць чуткі, што з кунсткамэры адмовіліся выходзіць на сустрэчу нават такія экспанаты як пятроўскі і дзермант

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Нальчыку Z-ветэран пад наркотыкамі да смерці збіў 87-гадовую пенсіянерку3

Сіноптыкі расказалі пра пахаладанне

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк42

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых2

Польскія памежнікі не пусцілі ў краіну малдоўскага блогера, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі Лукашэнкі4

Загадкавае адначасовае аблысенне ва ўсім індыйскім раёне. Прычыну дагэтуль шукаюць3

У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць цэлую сям'ю4

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць