Свет77

У Башкартастане затрымалі чатырох студэнтаў — «рэйкавых партызан». Дзмітрый Мядзведзеў запатрабаваў іх расстраляць

Савецкі раённы суд Уфы арыштаваў чатырох студэнтаў па справе аб тэракце ў складзе арганізаванай групы. Па версіі следства, яны «спрабавалі пашкодзіць электратэхнічнае абсталяванне на чыгунцы, выступаючы супраць вайны ва Украіне і разлічваючы дэстабілізаваць працу органаў улады ў Башкартастане», паведамляе Бі-бі-сі.

Траім затрыманым па 18 гадоў, іх клічуць Фарухжон Закіраў, Мустафа Шахбазаў і Эмін Садыгаў, чацвёртаму, Аміну Садыгаву, 17 гадоў, ён брат Эміна. Шахбазаў вучыцца ва Уфімскім юрыдычным інстытуце МУС РФ, Эмін Садыгаў — ва Уфімскім авіяцыйным тэхнікуме, яго малодшы брат — у кадэцкім корпусе ва Уфе. Мяркуючы па сацсетках, усе чацвёра з дзяцінства жывуць ва Уфе. Ім пагражае ад 12 да 20 гадоў турмы.

Паводле інфармацыі прэс-службы суда, абвінавачаныя як мінімум пяць разоў спрабавалі пашкодзіць электратэхнічнае абсталяванне на чыгунцы, «выступаючы супраць правядзення спецаперацыі ва Украіне і разлічваючы дэстабілізаваць працу органаў улады ў Башкартастане».

Так на перагоне Чарнікоўка — Шакша Дэмскай дыстанцыі электразабеспячэння яны нібыта падпалілі пост секцыяніравання, а на перагоне Дэма — Блакпост — пункт кіравання раз'яднання кантактнай сеткі і чатыры рэлейныя шафы.

Намеснік старшыні Рады Бяспекі і былы прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў напісаў у тэлеграм-канале пост пра «дыверсантаў» і магчымасці прымянення да такіх людзей смяротнага пакарання.

«На тэрыторыі Расіі пачалі дзейнічаць разнастайныя жоўта-блакітныя дыверсанты», — напісаў Мядзведзеў, чамусьці назваўшы хлопцаў «замежнымі студэнтамі».

«Маўляў, праз тое, што не згодныя з палітыкай нашай краіны. Гэта значыць, мы ў сябе гэтых вырадкаў прынялі, далі ім магчымасць атрымаць адукацыю. У адказ — тэракты і дыверсіі». Пры гэтым ён адзначыў, што «нашы грамадзяне», якія падпальваюць ваенкаматы, знаходзяцца «ў гэтым жа шэрагу».

Па словах Мядзведзева, варта адмяніць мараторый на смяротнае пакаранне.

«Прысуд такім нягоднікам быў адзін — расстрэл без суда і следства. Проста на месцы злачынства. Таму што калі ты здраднік, які здзейсніў такое злачынства ў ваенны час, то ў цябе няма ні ўзросту, ні нацыянальнасці, ні нават права на абарону свайго жыцця», — заявіў Мядзведзеў.

Каментары7

  • А
    03.11.2022
    Вот уж разбушевался этот гном)))
    Парни молодцы, хорошо бы так и в других регионах.
  • Алігатар
    03.11.2022
    У мядзьведзева тэж не будзе права ні на адваката ні на абарону ні на апошняе слова, ўздзернуць у яго ж родным доме на вачах у дзяцей, не спачатку дзяцей і жонку на яго вачах, а потым ужо яго.
  • Суповой пакетик
    03.11.2022
    Алігатар, очень боюсь ошибиться, да жонка-то у этого клоуна, пытающегося играть какую-то значительную роль, - жена-то у него нормальная. Иначе бы она от него не ушла... А вот сыночек, похоже, в папу пошел. Надеюсь, на свою голову. Ибо уверена - никто из этой компании от возмездия не уйдет!   

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк24

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у Германіі вынес пажыццёвы прысуд мужчыну, які забіў дзяўчынку з Украіны2

Магілёўцу, які з нажом адбіваўся ад губазікаўцаў, пагражае прымусовае лячэнне

Палітвязня пачынаюць судзіць праз два гады пасля арышту. З яго захопленага акаўнта губазікаўцы паліваюць Азарава і «Байпол»4

Аб'яднаны пераходны кабінет прапанаваў новае свята — Дзень Нязломнасці14

У наступныя 10 гадоў вучоныя спадзяюцца перамагчы бясплоднасць. Але гэтая тэхналогія нясе і новыя рызыкі3

«Лепей з голаду здохну». Каверын і «Обычное утро» засталіся без грошай, але ён рады спыненню амерыканскага фінансавання. Вось чаму60

Велізарны разлом зямной кары знайшлі пад Турцыяй1

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны12

«На вайне Маша была шчаслівая. Легіён быў яе другой сям'ёй». Сябра Марыі Зайцавай, што загінула ва Украіне, расказаў пра яе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк24

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць