Свет1414

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Белы дом паведаміў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер стрымаць перадвыбарчае абяцанне і з 1 лютага ўводзіць высокія мыты супраць двух найбліжэйшых сваіх суседзяў і Кітая. Гэта можа мець непрадказальныя наступствы для сусветнай эканомікі.

Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong / Getty Images

У адміністрацыі Дональда Трампа падкрэслілі, што ён захавае крайні тэрмін 1 лютага, усталяваны раней для ўвядзення мытаў, нягледзячы на магчымыя эканамічныя наступствы.

«Я магу пацвердзіць, што заўтра, 1 лютага, увойдзе ў дзеянне пастанова прэзідэнта Трампа, пра якую ён заявіў некалькі тыдняў таму», — заявіла прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт.

Паводле яе слоў, тарыфы складуць: 25% для Мексікі і Канады, 10% для Кітая.

«Прэзідэнт выконвае дадзеныя ім абяцанні», — дадала Левіт.

Яна адмовілася падаць дадатковыя дэталі, у тым ліку ці будуць тарыфы распаўсюджвацца на імпарт нафты і ці магчымыя выключэнні для некаторых тавараў.

Прэм'ер Канады Трудо заклікаў сваіх грамадзян рыхтавацца да цяжкіх часоў з-за ўвядзення Трампам мытаў супраць канадскіх тавараў ужо з 1 лютага. Ён таксама прыгразіў амерыканцам «моцным і неадкладным адказам»:

«Я не буду хаваць гэта — наша нацыя можа сутыкнуцца з цяжкімі часамі ў бліжэйшыя дні і тыдні. Для нас наступіў крытычны момант. Як заявіў прэзідэнт Трамп, ён па-ранейшаму гатовы ўсталяваць тарыфы супраць Канады, магчыма, ужо з заўтрашняга дня», — заявіў Трудо.

«Мы не ведаем дакладна, як гэта можа быць, але я ведаю дзве рэчы: першае, калі Трамп вырашыць увесці якія-небудзь мыты супраць Канады, то мы гатовыя даць адказ — змястоўны, моцны, але разумны неадкладны адказ. Мы гэтага не хочам, але калі ён зробіць крок наперад, мы таксама будзем дзейнічаць. Мы гатовыя да любога сцэнару», — дадаў канадскі прэм'ер.

Каментары14

  • Аляска, виски, два ствола
    31.01.2025
    Так, торговая, экономическая война. Дойдет ли до вооруженной?
  • a.hto.tam.idze
    31.01.2025
    Прэзідэнт выконвае абяцанні... Вайну ва Украіне прыпыніў за 24 гадзіны - малайца! Цяпер будзем глядзець, як інфляцыя на прадукты адрэагуе на навіны пра 25% мыты з Мексікі :-)
  • Штырь
    31.01.2025
    Был я в молодости ой какой задиристый. Но с годами понял простую истину: "В драке побеждает тот, кто в ней не участвует". Не сомневаюсь, что это будет и на этот раз.

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць