«Пераконваюся ў важнасці намаганняў тых, хто тут застаецца і тут працуе». Палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада даслаў вестачку з-за кратаў
Актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада ўтрымліваецца за кратамі ўжо больш за 27 месяцаў. У Мінгарсудзе 6 верасня яму прысудзілі 16 гадоў калоніі па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння». Нядаўна ён даслаў ліст на волю, піша «Вясна».
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_11/photo_2022-11-20_09-31-53-px8eq.jpg.webp)
«…З аднаго боку, не магу не парадавацца за тых, хто можа забяспечыць сабе нейкі спакой на чужыне. Але, з другога боку, ёсць адчуванне пусцеючай прасторы навокал і, што самае галоўнае, пераконваюся ў важнасці намаганняў тых, хто тут застаецца і тут працуе. Дзякуй, гэта вельмі патрэбны і бясцэнны ўнёсак».
Пакуль Акіхіра і яшчэ дзевяць палітвязняў чакаюць апеляцыю, кожны можа падтрымаць іх грашовымі пераводамі, пасылкамі, медыцынскімі бандэролькамі і тэлеграмамі.
Каментары
турме. Памятайце таксама пра тых, каго катуюць, як быццам вы адчулі іхны боль
ва ўласнымі целах." (Габрэяў 13:3) Жыве Беларусь!