БелТА паведамляе, што да свята Божага Нараджэння ў эфіры дзяржаўных тэлеканалаў 24 і 25 снежня пройдуць трансляцыі ўрачыстых набажэнстваў з Магілёва і Ватыкана.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_12/2018-01-08-26-7l81f.jpg.webp)
24 снежня ў 21:45 пачнецца жывая трансляцыя святочнай імшы з касцёла Успення Прасвятой Багародзіцы ў Магілёве. Узначаліць яе дапаможны біскуп Магілёўскай дыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі. Адразу пасля таго, у 23:30, тэлеканал пакажа святочную імшу з Ватыкана з удзелам Папы Рымскага Францішка.
Раніцай 25 снежня ў 7:25 на «Беларусь 1» са Словам на Божае Нараджэнне да вернікаў звернецца кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.
У 15:30 у трансляцыі з Ватыкана пасланне і благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету» пакажа тэлеканал «Беларусь 3».
Каментары