Нерухомасць3030

Набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец збудаваў комплекс насупраць Палаца Незалежнасці. Вось як ён выглядае

На праспекце Пераможцаў у Мінску завяршаецца будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу. Яго рэалізуе кампанія «БелГлобалГарант», сузаснавальнік якой — бізнэсмен і экс-кіраўнік Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Цяцерын. Першапачатковы праект будынка зведаў змены. Як ён выглядае цяпер, паказвае Realt.by.

Фота тут і далей: realt.by

Узімку 2021 года Мінгарвыканкам перадаў у арэнду кампаніі «БелГлобалГарант» два ўчасткі агульнай плошчай каля 2,6 гектара на месцы аўтастаянкі паміж Рэспубліканскім цэнтрам алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і праспектам Пераможцаў. 

Тады ж тут пачалі будаваць шматфункцыянальны комплекс. Яго праект першапачаткова распрацоўвала «Творчая майстэрня 7». Ён быў такім:

Канчатковы ж праект будынка распрацавала кампанія Viaset. У выніку ён будзе вось такім:

Цяпер будаўніцтва ўжо на фінішнай стадыі. Візуальна комплекс на 32 тысячы квадратных метраў амаль гатовы. Праўда, здаць яго павінны былі яшчэ ў верасні 2022 года.

Будынак уяўляе сабой тры аўтаномныя корпусы, у якіх размесцяцца 40 офісаў класа А: на змену калідорнаму размяшчэнню тут прыходзіць апартаментнае з двухбаковым асвятленнем.

Будзе пабудаваны паркінг. Па суседстве з комплексам месціцца Рэспубліканскі цэнтр тэніса, таму над паркінгам пабудуюць шэсць тэнісных кортаў. Будаўніцтва кортаў, дарэчы, было адной з умоў перадачы «БелГлобалГаранту» зямельных участкаў.

Пад будынкам пабудуюць і падземны паркінг. З яго можна будзе трапіць у хол комплексу, не выходзячы на вуліцу. На цокальным паверсе размесцяцца пяць крам.

Сяргей Цяцерын часта суправаджае Аляксандра Лукашэнку ў паездках і зборы кавуноў, яго называюць асабістым масажыстам беларускага дыктатара. 

Каментары30

  • не такі як ёсць
    02.04.2023
    Што так лайно, што так.
  • дочка Максима Дизайнера
    02.04.2023
    а ёпта
    якая прыгажэсць
  • Лол
    02.04.2023
    Што ў ім раскошнага ? Раскошны будынак, гэта будынак нацбанку на праспекце. А тут маем звычайную мала эстэтычную шклянку. Ізноў на малюнках адно, а ў рэальнасці іншае. Дарэчы, у рэальнасці гэтае шкло 70% дзён будзе шэрым, як мінскае неба, што добра відаць на першым фотаздымку. У выніку, шкляная шэрая сцяна. Ну і вядома, куды ж без калгасных фортак на фасадзе. Раскоша адным словам.

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Нальчыку Z-ветэран пад наркотыкамі да смерці збіў 87-гадовую пенсіянерку3

Сіноптыкі расказалі пра пахаладанне

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк42

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых2

Польскія памежнікі не пусцілі ў краіну малдоўскага блогера, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі Лукашэнкі4

Загадкавае адначасовае аблысенне ва ўсім індыйскім раёне. Прычыну дагэтуль шукаюць3

У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць цэлую сям'ю4

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць