Свет1919

Еўрапарламент заклікаў Міжнародны крымінальны суд выдаць ордар на арышт Лукашэнкі

Еўрапарламент заклікаў Міжнародны крымінальны суд разгледзець магчымасць выдачы ордара на арышт Лукашэнкі, сказана ў тэксце рэзалюцыі, падпісанай у Страсбургу. 

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Getty Image

У тэксце рэзалюцыі асудзілі «ўдзел рэжыму Лукашэнкі» ў вайне Расіі супраць Украіны, распальванні нянавісці, дэзынфармацыі і прапагандзе, «якая перагукаецца з ваяўнічай рыторыкай Масквы».

У тэксце згадваецца фальсіфікацыя выбараў у Беларусі 2020 года, наяўнасць у краіне больш за 1 500 палітычных зняволеных, смерці асуджаных у турмах ды калоніях.

Таксама еўрадэпутаты асудзілі і ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вывазе ўкраінскіх дзяцей і вайсковай падтрымцы Расіі, заявіўшы, што гэта «ўяўляе непасрэдную пагрозу бяспецы ЕС і ягоных грамадзян».

У частцы дакумента аб рэпрэсіях у Беларусі сказана, што Еўрапарламент патрабуе, каб рэжым Лукашэнкі спыніў гвалт і вызваліў палітычных зняволеных, членаў іх сем'яў і «ўсіх адвольна затрыманых асоб».

У сакавіку Міжнародны крымінальны суд ужо выдаў міжнародныя ордары на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і расійскай упаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай.

Каментары19

  • Lady Gaga
    13.09.2023
    Нарэшце Сонцападобны пачне хаваць сваю улюблёную дупу разам з Азаронкам і стане паўнавартасным бункерныміпацуком *⁠\⁠0⁠/⁠*
  • Чаркашкварка
    13.09.2023
    Добра, гэты расейскi злачынца якi атруцiу жыццё беларусам скончыць як таго заслужыу.
  • Ганьба
    13.09.2023
    А мог бы проста катаваць і забіваць беларусаў - і жыў бы далей спакойна...

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку1

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць