Грамадства

Крытыкаваў былых калег у інтэрнэце. У Гомелі паводле палітычнага артыкула затрымалі экс-міліцыянта

Прычына затрымання гамельчука Вілена Тургунава — каментары ў інтэрнэце, у тым ліку негатыўныя ў бок міліцыі, піша «Радыё Свабода».

Ілюстрацыйнае фота

Вілену Тургунаву 55 гадоў. Ягоны бацька паходзіць з Узбекістана, маці беларуска. Вілен скончыў універсітэт у расейскім Навазыбкаве (Бранская вобласць) па спецыяльнасці «правазнаўства». Жыў у Гомлі, быў жанаты, цяпер разведзены, паведамілі «Свабодзе» ў абʼяднанні былых сілавікоў BelPol.

Працаваў Вілен Тургунаў у Чыгуначным РАУСе абласнога цэнтра. Меў там перыядычна праблемы. Яшчэ ў 2001 годзе атрымаў вымову за «безадказнае стаўленне да службы», у 2002 годзе меў «няпоўную службовую неадпаведнасць», у 2004-м — вымову за «грубае парушэнне службовай дысцыпліны, парушэнне загаду МУС».

Пазней былы міліцыянт працаваў у будаўніча-мантажным трэсце ў Гомелі. Жыў у бацькоўскай кватэры.

Затрыманы актыўна вёў старонкі ў розных сацыяльных сетках, дзе выказваўся пра палітычныя і сацыяльныя падзеі. За падтрымку Украіны іншыя карыстальнікі сетак называлі яго «бандэраўцам».

«Свабодзе» стала вядома, што цяпер таксама адбывае пакаранне сваяк Вілена Тургунава, Ігар Казубаў. Як і Тургунаў, Казубаў служыў у гомельскай міліцыі, але ў 90-х. Пасьля працаваў кухарам. У сацыяльных сетках актыўна выказваўся, часам рэзка, пра беларускіх сілавікоў і чыноўнікаў. Затрымалі Казубава 8 чэрвеня 2023 году. Судзілі ў закрытым рэжыме паводле артыкулаў «распальванне варожасці», «абраза прэзідэнта», «паклёп на прэзідэнта». Ігара Казубава пакаралі пазбаўленнем волі, дакладны тэрмін невядомы.

Беларуская дзяржава пасля падзей 2020 году помсціць сілавікам, якія не падтрымалі «афіцыйнага курсу» ці звольніліся з працы. Пад крымінальны пераслед трапілі былыя следчыя Яўген Юшкевіч, Мікіта Старажэнка, Ягор Вяршынін, Аляксей Сянькоў.

«Хатнюю хімію» і калонію атрымалі былыя міліцыянты Дзмітры Кулакоўскі, Максім Клімовіч, Андрэй Гарун, Пятро Буцько і іншыя. Многія сілавікі, якія заявілі ў 2020 годзе пра сваю пазіцыю, вымушаныя былі пасля ўцякаць за мяжу.

Каментары

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых6

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк42

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых2

Польскія памежнікі не пусцілі ў краіну малдоўскага блогера, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі Лукашэнкі4

Загадкавае адначасовае аблысенне ва ўсім індыйскім раёне. Прычыну дагэтуль шукаюць3

У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць цэлую сям'ю4

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

Беларуска паставіла імплант у руку для кантрацэпцыі. Што гэта такое?17

Вырабленая вінтоўка імя Марыі Зайцавай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых6

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць