Грамадства3434

Краўцоў: Казаць «хочацца, каб Расія распалася»… Для мяне гэта гучыць дзіўна

Сябра штаба Віктара Бабарыкі, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў патлумачыў у эфіры «Еўрарадыё» свой тэзіс аб шкодзе для Беларусі ад імавернага развалу Расіі. І расказаў, у якім выпадку для беларусаў насамрэч могуць адкрыцца вокны магчымасцей.

Іван Краўцоў Иван Кравцов Ivan Kravtsov
Іван Краўцоў. Скрын відэа EuroradioLive / YouTube

Распад Расіі для Беларусі — гэта «акно», але пытанне ў тым, што з гэтага акна падзьме

Па словах Краўцова, распад Расіі для Беларусі — гэта «акно», але пытанне ў тым, што з гэтага акна падзьме. Як ён тлумачыць, «ёсць кансэнсус у міжнароднай супольнасці, што распад дзяржавы, у якой ёсць шэсць тысяч ядзерных боегаловак, даволі небяспечная забава. Гэта павінен быць вельмі зразумелы, кантраляваны працэс.

Сітуацыя, калі Расія разваліцца на 43 дзяржавы, адразу будзе азначаць узброеныя канфлікты. Пачнецца хаос і грамадзянская вайна».

У сувязі з гэтым, заўважае Краўцоў, фармулёўка «хацелася б» наконт распаду Расіі, яму не вельмі зразумелая, і адзначае: «Мне, хутчэй, хацелася б, каб Расія была нармальнай цывілізаванай дзяржавай і не нападала на сваіх суседзяў».

У такой сітуацыі Беларусь, лічыць Краўцоў, толькі выйграла б: «Краіны, якія знаходзяцца паміж геапалітычнымі блокамі, заўсёды выйграюць, калі паміж гэтымі блокамі ідзе пацяпленне адносін. Калі абвастрэнне, то ты знаходзішся між молатам і кавадлам.

У гэтай сітуацыі для Беларусі лепш не быць фарпостам за крайняй мяжой Рымскай імперыі перад варварскімі тэрыторыямі, калі там пачнецца хаос, а лепш быць лагістычным хабам, — краінай паміж буйнымі гульцамі. І за кошт гэтага выйграваць як эканамічна, так і з пункту гледжання чалавечага капіталу».

У далейшай размове Краўцоў заўважыў: «Казаць, што «вельмі хочацца, каб Расія распалася»… Для мяне гэта неяк гучыць дзіўна. Мне здаецца, мы не разумеем, аб чым гаворым».

«Калі ў Расіі нешта атрымаецца, Лукашэнка паедзе ў Маскву глядзець, хто там новы прыйшоў»

Краўцоў адзначае, што нельга блытаць распад Расіі і выхад з яе складу асобных тэрыторый:

«Аддзяленне асобных тэрыторый — гэта не тое ж самае, што распад. Распад азначае вакуум улады. Дзяржава не можа ніяк кіраваць краінай. І адбываецца драбленне і дзяленне. Тое, што нейкія тэрыторыі могуць выйсці са складу Расійскай Федэрацыі, цалкам магчымы сцэнар. Тэрыторыя можа зменшыцца».

Калі ж гаварыць пра распад, то, на думку Краўцова, гэта маларэальны сцэнар, бо Расія «дастаткова стабільная дзяржава». Ён вельмі сумняваецца, што нават у выпадку паражэння ў вайне ва Украіне адбудзецца распад.

«Гэта можа ініцыяваць працэс выхаду асобных рэспублік, але развал практычна нерэальны. (…) 

Калі ў Расіі нешта адбудзецца, Лукашэнка паедзе ў Маскву глядзець, хто там новы прыйшоў замест Пуціна. Будзе з ім дамаўляцца. Так, ён будзе больш матываваны пачаць нейкія перамовы з Захадам».

Краўцоў падкрэслівае, што не разумее сцэнару залежнасці змен у Беларусі ад змены становішча ў Расіі. Уяўленне аб тым, што Расія саслабела — і адразу ў Беларусі нешта адбудзецца, Краўцоў лічыць вельмі спрошчаным:

«Што, людзі ў Беларусі адразу выходзяць на вуліцы таму што эканоміка Расіі саслабела ці калі Пуцін больш не прэзідэнт? Метафарычна ёсць такі шанец: Расія саслабне, у Беларусі [стане] больш манеўру. Але практычна што гэта значыць? Я не разумею, шчыра».

«Калі ў цябе ідзе павольная дэградацыя, стагнацыя, то тут адкрываюцца вокны магчымасцей»

Па словах Краўцова, цяпер Беларусь знаходзіцца ў закладніках сітуацыі, якая існуе: «Пакуль ідзе вайна ва Украіне, наўрад ці нешта зменіцца. Мы ў закладніках і ад таго, што залежым ад Расіі на 75-80 працэнтаў. У нас няма самастойнай міжнароднай палітыкі. Эканоміка пераключылася на адзін бок.

У такой мадэлі — калі моцна спрашчаць — калі тое, ад чаго ты моцна залежыш, раптам падае, гэта на цябе вельмі моцна ўплывае».

У сувязі з гэтым, падкрэслівае Краўцоў, «лепш, каб падалі павольна, кантралявана. І была магчымасць на гэты працэс неяк паўплываць». І тлумачыць:

«Як мы бачылі, на хуткія працэсы ні ў людзей, ні ў дэмакратычных сіл няма магчымасці ўплываць. Усе ваенныя перавароты, хунты… — у гэтых працэсах у людзей рэальна няма магчымасці ўдзельнічаць, выходзіць. Яны проста не паспяваюць. Гэта адбываецца за тры дні. Ты, як кажуць, упаў, апрытомнеў — гіпс.

А калі ў цябе ідзе павольная дэградацыя, стагнацыя, то тут адкрываюцца вокны магчымасцяў і для дыпламатыі, і для актывізму, для таго, каб людзі мабілізоўваліся».

Каментары34

  •   змагар
    30.05.2024
    А вось раскрыўся засланы казачок ад бабарыканцаў.
  • Васіль
    30.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • 123
    30.05.2024
    Бабарыканец падцвердзіў, што ён звычайны маскалек ды й, выбачайце, дурань - прайдзісьвет

Скандал на абласной алімпіядзе па нямецкай мове. Дырэктар школы, дзе вучыцца пераможца, адказаў хейтарам25

Скандал на абласной алімпіядзе па нямецкай мове. Дырэктар школы, дзе вучыцца пераможца, адказаў хейтарам

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля свайго затрымання дырэктар завода ў Рэчыцы звольніў раней рэпрэсаванага супрацоўніка4

У Белым доме пачалі абмяркоўваць закрыццё USAID як незалежнага агенцтва12

Зноў калапс на мяжы: уезду з Польшчы ў Беларусь чакаюць па 12 гадзін2

У краме цукеркі прадаваліся па 0 рублёў3

У расійскім Нальчыку Z-ветэран пад наркотыкамі да смерці збіў 87-гадовую пенсіянерку3

Сіноптыкі расказалі пра пахаладанне

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк44

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых2

Польскія памежнікі не пусцілі ў краіну малдоўскага блогера, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал на абласной алімпіядзе па нямецкай мове. Дырэктар школы, дзе вучыцца пераможца, адказаў хейтарам25

Скандал на абласной алімпіядзе па нямецкай мове. Дырэктар школы, дзе вучыцца пераможца, адказаў хейтарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць