Свет22

Французскія ультраправыя ціха выдалілі прапановы па паглыбленні супрацоўніцтва з Расіяй

Французская партыя «Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Ле Пэн і Жардана Бардэла напярэдадні датэрміновых парламенцкіх выбараў непрыкметна выдаліла са свайго сайта шэраг супярэчлівых палітычных прапаноў.

Jordan Bardella Жордан Бардэла Жордон Барделла
Марын Ле Пен і Жардан Бардэла. Фота: AP Photo/Thomas Padilla

Так, з сайта партыі, якую лічаць ультраправай, зніклі прапановы па паглыбленні дыпламатычнага супрацоўніцтва з Расіяй, прыпыненні абаронных праектаў з Германіяй і неадкладным выхадзе з аб'яднанага вайсковага камандавання НАТА, піша Politico.

Гэтыя прапановы былі часткай праграмы Марын Ле Пен на прэзідэнцкіх выбарах 2022 года. Тады партыя выступала за дыстанцыяванне ад Вашынгтона і «альянс з Расіяй у некаторых пытаннях», перш за ўсё ў сферы еўрапейскай бяспекі і барацьбы з тэрарызмам.

Акрамя таго, Ле Пен абяцала неадкладна выйсці з аб'яднанага вайсковага камандавання НАТА, а таксама «паставіць кропку» на сумесных з Германіяй абаронных праектах — сярод іх распрацоўка танкаў і знішчальнікаў наступнага пакалення.

Цяпер дакументы з гэтымі прапановамі зніклі з афіцыйнага сайта партыі. Раней лідар «Нацыянальнага аб'яднання» Жардан Бардэла заявіў, што Францыі не варта пакідаць вайсковае камандаванне НАТА да заканчэння вайны ва Украіне. А падчас кампаніі перад чэрвеньскімі еўрапейскімі выбарамі партыя абвінавачвала Расію ў парушэнні міжнароднага права. 

«Нацыянальнае аб'яднанне» выйграла выбары ў Еўрапарламент у Францыі, набраўшы 31% галасоў — удвая больш, чым прэзідэнцкая кааліцыя «Адраджэнне». Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон адрэагаваў на такія вынікі роспускам парламента і абвяшчэннем датэрміновых выбараў, якія пройдуць 30 чэрвеня і 7 ліпеня.

Каментары2

  • Жэка
    18.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Mafkees
    18.06.2024
    Лепениха молодец,динамщица 80 уровня,специализируется на high profile старичках. Всю дорогу разводила бункерного маразматика,а теперь устроила элегантное кидалово.

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк24

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у Германіі вынес пажыццёвы прысуд мужчыну, які забіў дзяўчынку з Украіны2

Магілёўцу, які з нажом адбіваўся ад губазікаўцаў, пагражае прымусовае лячэнне

Палітвязня пачынаюць судзіць праз два гады пасля арышту. З яго захопленага акаўнта губазікаўцы паліваюць Азарава і «Байпол»4

Аб'яднаны пераходны кабінет прапанаваў новае свята — Дзень Нязломнасці14

У наступныя 10 гадоў вучоныя спадзяюцца перамагчы бясплоднасць. Але гэтая тэхналогія нясе і новыя рызыкі3

«Лепей з голаду здохну». Каверын і «Обычное утро» засталіся без грошай, але ён рады спыненню амерыканскага фінансавання. Вось чаму60

Велізарны разлом зямной кары знайшлі пад Турцыяй1

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны12

«На вайне Маша была шчаслівая. Легіён быў яе другой сям'ёй». Сябра Марыі Зайцавай, што загінула ва Украіне, расказаў пра яе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк24

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць