Свет66

Ланцужкі паставак як інструмент знішчэння. Падзеі ў Ліване паказалі, што любы тавар на планеце можа стаць зброяй

Дыстанцыйны падрыў тысяч прыладаў і сродкаў сувязі ў Ліване — гэта дэбют абсалютна новай тэхналогіі знішчэння людзей, якой цяпер змогуць скарыстацца іншыя краіны і групоўкі, піша агенцтва Bloomberg са спасылкай на амерыканскіх палітыкаў і чыноўнікаў. Па іх ацэнках, свет амаль цалкам безабаронны перад падобнай зброяй і яшчэ не гатовы да такога ўзроўню канфрантацыі. 

Ілюстрацыйная выява. Фота: Vecteezy

Ізраільская масавая атака на баевікоў ліванскай радыкальнай групоўкі «Хезбала» праз глабальныя ланцужкі паставак цывільных тавараў паказала зусім новы ўзровень вядзення гібрыднай вайны, і гэты вопыт абавязкова пяроймуць іншыя, адзначаюць суразмоўцы агенцтва Bloomberg з ліку былых і дзейных дзяржслужбоўцаў ЗША.

«Калі Ізраіль здольны правярнуць такое, то і Кітай зможа. Доўгія і непразрыстыя міжнародныя ланцужкі паставак тавараў пакідаюць прабелы, якімі можна занадта лёгка скарыстацца, і нам разам з саюзнікамі патрэбна выпрацаваць стратэгію іх закрыцця», — кажа член палаты прадстаўнікоў ЗША Сэт Моўлтан.

Падобны пункт гледжання падзяляе і Мэлані Харт, галоўны дырэктар Глабальнага аналітычнага цэнтра па праблематыцы Кітая пры Атлантычным савеце НАТА. На яе думку, глабальныя ланцужкі паставак, якія дапамагаюць вырабляць танныя тавары і стымулююць рост сусветнай эканомікі, могуць стаць зброяй у руках замежных супернікаў з-за тэхналагічнай узаемазалежнасці краін.

«Калі вы залежыце ад рэсурсаў і тэхналогій іншых дзяржаў, вы даеце ім свабоду дзеянняў і доступ да сваіх сакрэтаў. Падзеі ў Ліване — гэта дэманстрацыя таго, як выглядае ператварэнне тэхналагічнай залежнасці ў зброю», — адзначае Мэлані Харт.

У той жа час былыя прадстаўнікі амерыканскай выведкі і адзін з былых чыноўнікаў паведамілі Bloomberg, што сітуацыі з перахопамі цывільных тавараў і ўмяшаннямі ў ланцужкі паставак ва ўсім свеце адбываюцца пастаянна, з большага праз дзейнасць спецслужбаў розных краін. 

«Пранікненні ў ланцужкі паставак — даволі стандартны інструмент разведвальных службаў. У апошнія некалькі гадоў мы бачылі, што падобнае выкарыстоўваецца ў асноўным для збору інфармацыі і шпіянажу (Bloomberg дадае, што падобным метадам карыстаецца і амерыканская выведка), але, як мы нядаўна бачылі, інструмент таксама можна выкарыстоўваць для мэтанакіраваных забойстваў», — дзеліцца адзін з былых супрацоўнікаў Федэральнага бюро расследаванняў ЗША.

Па даных ФБР, Кітай распрацоўвае планы па дыстанцыйным пашкоджанні амерыканскай крытычнай інфраструктуры праз экспартаваныя ў ЗША кітайскія тавары, кампаненты і тэхналогіі, каб у выпадку ці пры пагрозе вайны «паспрабаваць выклікаць паніку сярод амерыканскага насельніцтва і тым самым парушыць волю краіны да супраціву».

У той жа час тэхналагічная залежнасць ЗША ад Кітая ў некаторых крытычных і ваенных сектарах толькі ўзрастае, а Кітай у сваю чаргу актыўна спрабуе пазбавіцца ад залежнасці ад заходніх тэхналогій, піша Bloomberg.

Апытаныя агенцтвам эксперты па бяспецы падкрэсліваюць, што вялікае мноства прыладаў у свеце магчыма ўжо маюць убудаваныя шкодасныя праграмы і што ад моцнай узаемазалежнасці краін свету вельмі складана ўцячы, бо гэта — неад'емная частка сучаснай міжнароднай рэальнасці, дзе заўсёды існуюць попыт і прапанова.

Адзінае, што раяць эксперты, гэта яшчэ большае ўмацаванне каардынацыі і сяброўскіх адносін з краінамі-саюзнікамі, каб лепш абараняць уласныя суверэнітэты.

Каментары6

  • аб
    22.09.2024
    Acab, а как тебе теракты Хамаса или кремля, наверное одобряешь их, по крайней мере не критикуешь и комментарии не пишешь
  • Мх
    22.09.2024
    "Калі Ізраіль здольны правярнуць такое, то і Кітай зможа. Доўгія і непразрыстыя міжнародныя ланцужкі паставак тавараў пакідаюць прабелы, якімі можна занадта лёгка скарыстацца, і нам разам з саюзнікамі патрэбна выпрацаваць стратэгію іх закрыцця», — кажа член палаты прадстаўнікоў ЗША Сэт Моўлтан." Ну ўсё, пачынаецца новы час, калі можна ваяваць таварамі (напрыкдлад бытавой тэхнікай). Напрыклад захоча Кітай ці ЗША штосці нагадзіць, і ўсё, што выходзіць у Інтэрнэт ператвараеццца ў музейныя экспанаты, або правакуюцца выбухі/калецтвы/пажары па ўсім свеце. Стануць напрыклад усе Тэслы ў Расеі і Беларусі, смартфоны, рацыі ператвараюцца у сродкі масавага калецтва людзей (масавыя і адначасовыя выбух напрыклад у краіне "агрэсары" для ЗША ці Кітая. Раней было проста - твае рэчы ў тваіх руках, а зараз, нават дарагучая Тэсла ці BYD гэта не зусим тваё аўто. Захоча Маск або кітайцы каб ты набыў у іх "новую версію" аўто праз 1 -1,5 і ўсё.
  • барадзед
    22.09.2024
    правільна, трэба абнесці кітай плотам і заліць бетонам

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць