Ціханоўская абмеркавала з дыпламатамі падтрымку беларускіх ініцыятыў
Сустрэча Святланы Ціханоўскай з 9 спецпасланнікамі і амбасадарамі Паўночна-балтыйскіх краін адбылася ў Вільні.
На сустрэчы са Святланай Ціханоўскай прысутнічалі дыпламаты Даніі, Ісландыі, Фінляндыі, Латвіі, Эстоніі, Нарвегіі, Літвы, Польшчы і Швецыі.
Як піша прэс-служба офіса Ціханоўскай, значная ўвага ў размове з прадстаўнікамі замежных краін надавалася падтрымцы ЗША незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці.
Сярод іншых тэмаў абмеркавання з замежнымі дыпламатамі былі: непрызнанне «выбараў» і статус Лукашэнкі, рэпрэсіі і вызваленне палітвязняў, стратэгія дэмсілаў на 2025 год, супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю і легалізацыя беларусаў у замежжы.
Каментары