Эканамічны суд Мінска прызнаў банкрутам забудоўшчыка «ГалоўІндустрыяБуд», вынікае з Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак аб банкруцтве. Таксама ў дачыненні да фірмы запусцілі ліквідацыйную вытворчасць.
Кампанія «ГалоўІндустрыяБуд» вядомая на рынку камерцыйнай нерухомасці з 2013 года. Яна спецыялізавалася на праектаванні і будаўніцтве гандлёвых цэнтраў у Мінску і рэгіёнах, кіравала пабудаванымі аб’ектамі, прадавала гандлёвыя памяшканні і здавала іх у арэнду.
Так, напрыклад, кампанія пабудавала ў 2022 годзе гандлёва-забаўляльны цэнтр Green Time у Мінску і планавала да 2025 года пабудаваць гандлёвы цэнтр «Саляр» у Гомелі.
Летась кампанія сама падала заяву аб банкруцтве.
Фірмай валодае Ілля Шылкоў, які прыняў рашэнне аб яе ліквідацыі. У працэсе высветлілася, што кампанія вінная крэдыторам 3,2 млн рублёў, а дастатковай маёмасці, за кошт якой можна пакрыць такую суму даўгоў, не мае.
Каментары