Грамадства44

«Чарговае сведчанне падтрымкі захопніцкай вайны». МЗС Украіны абурылася сустрэчай Лукашэнкі з Пушыліным

МЗС Украіны апублікавала заяву наконт сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўніком расійскай акупацыйнай адміністрацыі Дзянісам Пушыліным. 

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з так званым кіраўніком «ДНР» Дзянісам Пушыліным адбылася 19 верасня

 Міністэрства замежных спраў Украіны рашуча асудзіла «чарговую праяву пагарды Рэспублікі Беларусь да суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны» — правядзенне афіцыйнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўніком расійскай акупацыйнай улады Дзянісам Пушыліным. 

@nashaniva Украінцы ў шаленстве ад гэтай сустрэчы #беларусь #нашаніва #выборы #лукашенко #забатьку #минск #ябатька ♬ Crime Scene - Avery Alexander

«Гэтая сустрэча з'яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем, што пазіцыя цяперашніх уладаў Беларусі адносна суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны прадыктаваная выключна ўказаннямі Крамля і не мае нічога агульнага ні з міжнародным правам, ні з міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў заяве.

Рыторыку Аляксандра Лукашэнкі адносна супрацоўніцтва з часова акупаванымі тэрыторыямі МЗС Украіны называе крывадушнай і лічыць яе «чарговым сведчаннем падтрымкі захопніцкай вайны». 

«Заклікаем беларускі народ усвядоміць, што на фоне неаднаразовых кантактаў службовых асоб Беларусі з расійскімі марыянеткамі з нашых часова акупаваных тэрыторый пастаянныя заявы Аляксандра Лукашэнкі аб яго «цёплых пачуццях» да «братэрскага ўкраінскага народу» гучаць як насмешка, а яго практычныя дзеянні руйнуюць прынцыпы добрасуседства і ўзаемнай павагі, на якіх будаваліся адносіны паміж украінскім і беларускім народамі», — дадае МЗС.

Дзеянні палітычнага кіраўніцтва Беларусі будуць мець негатыўныя наступствы для ўкраінска-беларускіх адносін, папярэджвае МЗС Украіны. 

Каментары4

  • паляшук
    23.09.2024
    Беларускі народ усё цудоўна усьведамляе. Напрыклад тое, што Зяленскі дагэтуль адмаўляецца сустракацца з абраным прэзідэнтам Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай гэта крок па падтрымке вусатага самазванца, каб потым танна бітума набыць, як у 2021-м. І як потым украінцы плянуюць адмыцца ад гэтай ганьбы?
  • попробуйте возразите
    23.09.2024
    лукашенко - НИКТО и звать его НИКАК.
    Это же надо было так умудриться, чтобы, за 30 лет, Независимое Государство Беларусов привести к уровню Донбабве и Лугандонии, которые построенные Россией в Украине.
    На месте Независимой Беларуси - построен скотный двор лукашенок на задворках русского мира России, в котором напррочь отсутствует субъектность.
  • .
    23.09.2024
    > «Заклікаем беларускі народ усвядоміць ... »

    Сустрэньцеся нарэшце з Ціханоўскай, народ яе выбраў у 2020-м як свайго прадстаўніка.
    Невядома, на што дагэтуль спадзяваецеся з Лукашэнкай. Адна марыянетка-самадур на падкантрольных Расеі тэрыторыях сустрэлася з другой марыянеткай з такіх жа тэрыторый.

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Нальчыку Z-ветэран пад наркотыкамі да смерці збіў 87-гадовую пенсіянерку3

Сіноптыкі расказалі пра пахаладанне

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк42

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых2

Польскія памежнікі не пусцілі ў краіну малдоўскага блогера, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі Лукашэнкі4

Загадкавае адначасовае аблысенне ва ўсім індыйскім раёне. Прычыну дагэтуль шукаюць3

У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць цэлую сям'ю4

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць