Культура

«Дзеці таксама перажываюць турэмны досвед». Пра што кніга Алега Груздзіловіча, якую ён напісаў у турме для малечы

Журналіст «Радыё Свабода» выдаў новую кнігу пад назвай «Прыгоды Дзядзі Віці на Валадарцы». Ён распавёў БАЖ, як стваралася гэтае ўнікальнае выданне.

Кніга «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы» Алега Груздзіловіча. Фота: Радыё Рацыя

Пра што і для каго кніга

Гэта ўжо другая кніга журналіста «Радыё Свабода» пра свой турэмны досвед («Мае турэмныя муры» выйшлі ўлетку 2023 года і ўжо адзначаны прэміяй імя Францішка Аляхновіча). Алег Груздзіловіч быў асуджаны да паўтара года турмы, выйшаў на волю 21 верасня 2022 года па памілаванні і з’ехаў у Літву.

Адметнасць выдання «Прыгоды Дзядзі Віці на Валадарцы» ў тым, што гэтая кніга з вершамі і малюнкамі напісана для чытання дзецьмі разам з дарослымі:

— Гаворка ідзе ад асобы вязня дзядзі Віці — пажылога чалавека прыкладна майго ўзросту, які патрапіў у турму і рэфлексуе на тое, што адбываецца вакол. У кнізе ўсяго 28 вершаў, і толькі адзін з іх напісаны пасля вызвалення ў 2024 годзе, але паводле падзеяў, якія адбываліся на Валадарцы. Астатнія строфы, як і малюнкі, зробленыя ў турме, — распавёў журналісту БАЖ аўтар.

Лірыка пераважна кароткая (за выключэннем некалькіх вершаў, напісаных для больш сталага ўзросту), лёгкая для дзіцячага ўспрымання. Некаторыя строфы і малюнкі спадар Алег дасылаў з турмы ўнукам Еве, Сафіі, Кастусю, Аляўціне і Анатолю, якім кніга і прысвячаецца.

Алег Груздзіловіч у Вільні праз некалькі месяцаў пасля вызвалення. 2022 год. Фота: БАЖ

— Частка дайшла да іх, частка не прайшла. Нявестка з унукамі чыталі, і прасілі: дзядуля, пішы яшчэ, што далей адбылося з дзядзем Віцем. Вершы, якія не прапусціла цэнзура, пазней праз аднаго чалавека ўдалося перадаць на волю. Калі я б з імі пасля патрапіў у калонію №15, дзе адбываў тэрмін, то на выхадзе з калоніі ўсё б забралі і знішчылі б. Як знішчылі ўсе лісты і дзённік, — адзначыў журналіст.

Расказваць ці хаваць ад дзяцей турэмныя рэаліі?

У кнізе змешчаныя тлумачальныя тэксты: пра адносіны паміж людзьмі, пра дзеянні адміністрацыі, проста жыццёвыя назіранні, якія напісаныя вершаванай моваю.

— Гэта не турэмныя вершы. Сэнс у тым, каб дарослыя тлумачылі дзецям, пра што ў кнізе ідзе гаворка, бо некаторыя рэчы, натуральна, малеча не зразумее, — расказвае спадар Груздзіловіч.

 Але гэта нашыя рэаліі: у многіх дзяцей у турмах сядзяць бацькі, таты, мамы, дзяды — дзецям даводзіцца з гэтым сутыкацца. Мяркуючы па маіх унуках, дзецям хочацца ведаць, у якіх умоваў жыў дзядуля, што ён бачыў за кратамі. Натуральна жорсткія рэчы я абыходжу, але некаторыя базавыя паняцці, як салідарнасць, дружба, сяброўства, туга па дому, па сваяках, я спадзяюся, знайшлі адлюстраванне ў гэтых вершах.

Дызайн кнігі зрабіў мастак Уладзімір Міхневіч. Кніга «Прыгоды Дзядзі Віці на Валадарцы» пачынаецца з прадмовы дзіцячага псіхолага Вольгі Вялічкі.

Дзеці таксама перажываюць турэмны досвед, з імі пра гэта трэба размаўляць. Іх трэба берагчы, але не трэба ад іх гэта хаваць. У алегарычнай форме гэта, хутчэй, падручнік пра паводзіны ў вязніцы. Але я спрабаваў адарвацца ад турмы, кніга ўвогуле пра тое, як сябе паводзіць: мыць садавіну-гародніну, прыбіраць добра ў пакоі, быць кемлівым, дапамагаць адзін аднаму, бараніць сябе, чытаць кнігі, любіць родную мову, сябраваць з прыродай. У тым ліку з дапамогай малюнкаў, — падкрэсліў суразмоўца.

Кніга выйшла ў выдавецтве «Камунікат» накладам 200 экземпляраў.

Яе прэзентацыя пройдзе сёння, 27 верасня, у гасцёўні Беларускай рады культуры (Вільня, вуліца šv. Ignoto 5).

Каментары

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк8

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы4

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране8

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

У Польшчы абвясцілі ў вышук беларускую шпіёнку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк8

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць