Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху звольніў міністра абароны Ёава Галанта, заявіўшы пра «крызіс даверу», які развіўся паміж імі, паведаміла канцылярыя прэм'ера.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_11/ap24301424099310-qg5cl.jpg.webp)
Ёаў Галант. Фота: Gil Cohen-Magen/Pool Photo via AP
Ёаў Галант лічыўся адным з самых памяркоўных палітыкаў ва ўрадзе Нетаньяху.
На месца Галанта Нетаньяху прызначыў Ісраэля Каца, які да гэтага часу займаў пасаду міністра замежных спраў.
Гэта адбываецца ва ўмовах моцнай напружанасці ў рэгіёне, калі Ізраіль праводзіць вайсковыя аперацыі супраць арганізацыі ХАМАС у сектары Газа і арганізацыі «Хезбала» ў Ліване, а таксама знаходзіцца пад пагрозай непасрэднага ваеннага канфлікту з Іранам.
Каментары