Грамадства4848

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе

Учора стала вядома, што былога каліноўца Васіля Верамейчыка, якога затрымалі ў В’етнаме, выдалі спецслужбам Лукашэнкі. Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак расказаў, што пайшло ў гэтай гісторыі не так. Прыводзім яго пост. 

1) У студзені 2024 Васіль звярнуўся ў BYSOL па дапамогу і атрымаў вычэрпныя інструкцыі, як паводзіцца ва ўмовах прызнання яго пагрозай нацбяспекі Літве. Васілю было рэкамендавана пакінуць ЕЗ і накіравацца ў Грузію. Гэтую рэкамендацыю ён выканаў.

ВАЖНА! Сістэма прызнання пагрозай нацбяспекі пастаянна крытыкуецца з боку праваабаронцаў як недасканалая, і мы падтрымліваем і адкрываем зборы на адвакатаў для людзей, што ў законным парадку абскарджваюць такія рашэнні ў літоўскіх судах.

2) У ліпені 2024 Васіль Верамейчык зноў звязаўся з BYSOL ужо з Грузіі, дзе быў праінструктаваны, якім чынам ён можа вярнуцца ў ЕЗ і зрабіць спробу легалізацыі. Паўтару. Мы далі яму канкрэтныя механізмы і алгарытмы, як ён можа легалізавацца ў ЕЗ. На жаль, камунікацыя з Васілём перарвалася па ягонай ініцыятыве. Больш ён з намі не звязваўся.

3) Тое, што вядома з медыя. Васіль Верамейчык паспрабаваў уехаць у Польшчу і падацца на абарону. Я не быў на мяжы разам з ім у гэты момант, але ведаю як выглядае працэдура. Польскі бок павінны растлумачыць умовы падачы. Адна з умоваў — утрыманне заяўніка ў лагеры для бежанцаў (не ў турме), КАЛІ Ў ЯГО НЯМА ІНШАГА МЕСЦА ЖЫТЛА ў Польшчы.

Калі б Васіль заставаўся на сувязі з BYSOL, то мог бы прымаць кваліфікаваныя рашэнні ў гэтай сітуацыі. На жаль, ім было прынятае іншае рашэнне. Цытату пра нежаданне «сядзець з пакістанцамі» я пакіну без каментароў.

4) Дзясяткі разоў і я асабіста, і мае калегі па сектары, і палітыкі прагаворвалі важнасць спраўджваць бяспечнасць той ці іншай краіны для візіту/пераезду. Я ўдзячны кожнаму і кожнай, хто піша да мяне асабіста і звяртаецца на гарачую лінію фонда @help_bysol (ТГ) з пытаннямі, ці варта ехаць у тую ці іншую краіну. Ёсць выдатны рэсурс pashpart.org, створаны Народнымі амбасадамі ў супрацы з Офісам Ціханоўскай. Усе гэтыя інструменты публічныя і даступныя для таго, каб прааналізаваць пагрозу бяспецы. Васіль абраў небяспечную краіну для жыцця па ўласнай ініцыятыве.

РЭЗЮМЭ: Кожны чалавек адказны за сваё жыццё. Мы ўсе трапляем у розныя складаныя сітуацыі, часам такія, што падаецца, што выйсця няма, але заўсёды можна звярнуцца да тых, хто ведае, што і як рабіць. Прымайце рашэнні ўзважана, з улікам досведу іншых людзей, з улікам меркаванняў і практыкі экспертаў.

Падабаюся я ці BYSOL камусьці ці не, гэта не прычына адкідваць напрацаваныя намі алгарытмы і механізмы. Мы выслухваем і, пры магчымасці, дапамагаем усім, хто да нас звяртаецца, не залежна ад таго, як чалавек ставіцца да BYSOL ці мяне асабіста. Так было, ёсць і будзе заўсёды.

Не літоўская міграцыя, польскія чыноўнікі, в'етнамскія паліцэйскія, Стрыжак ці Ціханоўская, ці хтосьці яшчэ адказныя за вашае жыццё, а вы самі.

Беражыце сябе і будзьце разважлівымі.

Каментары48

  • Беня
    21.11.2024
    .. утрыманне заяўніка ў лагеры для бежанца.. - лагеря вы мои, лагеря...
  • Лабус
    21.11.2024
    Спасибо литовским параноидальным гбшникам белорусофобам с которых и начались проблемы у этого человека.
  • Hd
    21.11.2024
    Калі чалавек перастаў з вамі выходзіць на сувязь то пытанне і да вас, да даверу па вашай працы. Нешта не даказалі, не расслумачылі. З вамі камукаваў не цывільны чалавек, а ваяр. Чалавек які прайшоў праз вайну, быў паранены. Яму цяжка зразумець бюракратыю. А у вас, нажаль не хапіла вопыту для працы з ім. А гэта быў наш чалавек якога бюракраты квывадушнікі выкінулі з Літвы фактычна па нацыянальнай прыкмеце і фармальнасцям з якіх зляпілі "нацыянальную пагрозу".
    А на выхадзе чалавек у катавальнях лукашызму. Прытым да гэтага звяртаўся і да Літвы ў якую верыў і да розных арганізацыі. А стаў нікому не патрэбны. Выцерлі ногі, выкінулі. Паказалі свае сапраўднае аблічча без ўсякай дэмакратычнай шалухі з так званымі "правамі чалавека".

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?1

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Місія ЗША пры АБСЕ пракаментавала выбары ў Беларусі2

Акцёр Ігар Сігоў назваў свой самы вялікі ганарар у кіно1

У Кобрынскім раёне пайшоў бярозавы сок ВІДЭА

БелАЗ масава падае ў суд на расійскія фірмы. Што адбываецца?2

Суд у Германіі вынес пажыццёвы прысуд мужчыну, які забіў дзяўчынку з Украіны2

Магілёўцу, які з нажом адбіваўся ад губазікаўцаў, пагражае прымусовае лячэнне

Палітвязня пачынаюць судзіць праз два гады пасля арышту. З яго захопленага акаўнта губазікаўцы паліваюць Азарава і «Байпол»4

Аб'яднаны пераходны кабінет прапанаваў новае свята — Дзень Нязломнасці18

У наступныя 10 гадоў вучоныя спадзяюцца перамагчы бясплоднасць. Але гэтая тэхналогія нясе і новыя рызыкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?1

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць