Свет11

Малдова пачала пастаўляць газ у непрызнанае Прыднястроўе

Падачу цяпла і электрычнасці плануюць аднавіць у найбліжэйшыя дні, а рахункі будуць аплачваць за кошт грошай Еўрасаюза.

29 студзеня «Малдовагаз» і «Тыраспальтрансгаз» падпісалі кантракт на пастаўку 3 мільёнаў кубаметраў прыроднага газу для падтрымкі функцыянальнасці газавай сістэмы левага берага Днястра.

«Пастаўкі будуць грунтавацца на падставах заявак, якія паступаюць ад ТАА «Тыраспальтрансгаз». Згодна з умовамі дамовы, гэты аб'ём прыроднага газу павінен быць вернуты да 1 сакавіка 2025 года», — паведаміў выканаўца абавязкаў дырэктара «Малдовагаза» Вадзім Чэбан.

Раней прэм'ер-міністр Малдовы Дорын Рэчан заявіў, што Еўрасаюз выдзеліць краіне 64 мільёны еўра, з якіх 20 мільёнаў накіруюць на аплату газу для непрызнанага Прыднястроўя.

Кіраўнік непрызнанага Прыднястроўя Вадзім Краснасельскі заявіў, што да канца дня на Малдаўскай ГРЭС будзе адноўленая генерацыя электраэнергіі на газе.

«У прыярытэце цяпер запуск сістэмы цеплаэнергетыкі. Неабходна падняць тэмпературу ў сетцы цэнтралізаванага цеплазабеспячэння, каб да нядзелі цяпло прыйшло ў дамы прыднястроўцаў. Заўтра плануецца запуск газазабеспячэння бытавых спажыўцоў. Веерныя адключэнні святла спыненыя», — напісаў ён у тэлеграме.

Непрызнанае прарасійскае Прыднястроўе сутыкнулася з энергетычным крызісам пасля таго, як Украіна спыніла 1 студзеня транзіт расійскага газу. Жыхары рэспублікі пасярод зімы засталіся без ацяплення і гарачай вады, былі спыненыя прамысловыя прадпрыемствы, а электрасеткі не вытрымлівалі нагрузкі.

Каментары1

  • Васіль
    01.02.2025
    Які багаты Еўрасаюз - расейцам газ аплачвае.

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?4

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Археолагі знайшлі раней невядомую сталіцу дзяржавы сапатэкаў

«Хахлуша канал вядзе». Фанатка Лукашэнкі абразіла ўкраінку і палівае брудам Літву, дзе сама працуе51

Расійскі прадпрымальнік хацеў падмазаць ФСБ, але грошы па дарозе раскралі пасярэднікі1

У Кітаі будуецца самы вялікі камандны штаб у свеце для патэнцыйнай ядзернай вайны2

Сям'я, якая летам няўдала пакаталася на атракцыёне, атрымае кампенсацыю 3000 рублёў4

Місія ЗША пры АБСЕ пракаментавала выбары ў Беларусі2

Акцёр Ігар Сігоў назваў свой самы вялікі ганарар у кіно1

У Кобрынскім раёне пайшоў бярозавы сок ВІДЭА

БелАЗ масава падае ў суд на расійскія фірмы. Што адбываецца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?4

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць