Журналістку абвінавацілі паводле чатырох крымінальных артыкулаў.
10 снежня суддзя Мінскага гарадскога суда Вера Галаўкова вынесла вырак журналістцы Вользе Радзівонавай — 4 гады пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі агульнага рэжыму, піша БАЖ.
Вольгу Радзівонаву абвінавацілі паводле:
- частак 1 і 2 артыкула 367 КК РБ — «Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі»,
- артыкула 369-1 КК РБ — «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»,
- часткі 1 артыкула 130 КК РБ — «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы»,
- часткі 1 артыкула 368 ККРБ — «Абраза Лукашэнкі».
Вольгу Радзівонаву затрымалі 7 сакавіка 2024 года. Вядома, што падчас утрымання ў СІЗА № 1 яе накіроўвалі на псіхіятрычную экспертызу ў лякарню ў Навінках.
Хворая маці Вольгі Радзівонавай, якой больш за 80 гадоў, мае патрэбу ў пастаянным доглядзе.
Вольга Радзівонава працавала да 2020 года ў KYKY.org, пераважна для рубрыкі «Боль», таксама супрацоўнічала ў якасці фрылансеркі з беларускімі і замежнымі медыя.
30 кастрычніка 2024 года праваабарончая супольнасць прызнала Вольгу Радзівонаву палітзняволенай.
Каментары