Вайна22

Ва ўкраінскі палон трапіў кухар з Неапаля. У Італіі яго асудзілі за сэксуальны гвалт над 9-гадовым дзіцем

Джані Чэні ваяваў у складзе расійскай арміі і трапіў у палон пад Купянскам. У Італіі ў яго было два суды па цяжкіх артыкулах.

Фота: Дэсантна-штурмавыя войскі УСУ

Былы італьянскі кухар Джані Чэні трапіў ва ўкраінскі палон пад Купянскам 7-8 студзеня. 51-гадовы ўраджэнец Неапаля заключыў кантракт з Мінабароны Расіі 13 лістапада 2024 года. Ён служыў у 1-м гвардзейскім танкавым палку.

На радзіме Чэні ўчыніў як мінімум два цяжкія злачынствы. У 1999 годзе ён пад псіхатропамі застрэліў свайго калегу па ахоўнай фірме ў Мілане, у якой тады працаваў. Чэні патлумачыў у судзе, што з ахвярай у яго ўзніклі рознагалоссі. Суд адправіў Чэні ў турму на доўгі тэрмін, піша Napoli Today.

У 2008-м мужчыну палегчылі ўмовы ўтрымання: ён змог вярнуцца ў родны горад і выйсці на працу, але начаваць павінен быў у турме. Тады ж ён пазнаёміўся з жанчынай, а праз тры гады, калі Чэні канчаткова вызваліўся, яны з'ехаліся. Мужчына ўладкаваўся працаваць у рэстаран піцаёлам — кухарам, які гатуе піцу.

Пара часта наведвала пляменніцу жанчыны. У 2012 годзе 9-гадовая дзяўчынка расказала маці, што Чэні да яе дамагаўся: ён увесь час спрабаваў застацца з ёй сам-насам, кранаў яе ў інтымных месцах. Калі дзяўчынка расказала пра ўсё бацькам, Чэні пагражаў яе бацьку забойствам, калі ён звернецца ў паліцыю.

Фота: дэсантна-штурмавыя войскі УСУ

Следства працягвалася некалькі гадоў. У 2016-м суд прысудзіў Чэні да сямі гадоў і двух месяцаў турмы за сэксуальны гвалт над дзіцем, якому было менш за дзесяць гадоў. Прысуд пасля некалькіх скаргаў набыў моц у 2022 годзе. Аднак Чэні знік з Італіі. 

Спачатку ён выехаў у Фінляндыю, дзе пазнаёміўся з жанчынай з Расіі. А пасля пара пераехала ў Самару. Там Чэні працаваў кухарам у піцэрыі, якая належыць ганароваму консулу Італіі Джангуіда Брэда. Рэстаратар расказаў Today.it, што Чэні год таму звольніўся і пераехаў. 

Чаму італьянец вырашыў пакінуць жонку і дваіх дзяцей і пайсці на вайну, невядома. Італьянскія СМІ мяркуюць, што ён мог здзейсніць чарговае злачынства і завербавацца ў войска з расійскай турмы.

У відэа, якое апублікаваў канал «Не жди меня из Украины», Чэні гаворыць, што быў «незаконна мабілізаваны ў Расіі» і хоча вярнуцца ў Італію.

Каментары2

  • Тралоліно
    13.01.2025
    Высокадухоўныя праваслаўныя ваяры супрацьстаяць баявым камарам і сатанізму, казалі яны
  • Mafkees
    14.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды2

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал на абласной алімпіядзе па нямецкай мове. Дырэктар школы, дзе вучыцца пераможца, адказаў хейтарам35

Асабістыя рэчы Марыі Зайцавай перадалі ў музей Вольнай Беларусі ў Львове

«Хацелася столькі сказаць, а я не магла — ажно слёзы пацяклі». Вядомыя беларусы расказалі, як вучылі польскую мову45

Менш мяса і рыбы. Як змяніліся прадуктовыя пакупкі беларусаў за год5

У расійскай сям'і, дзе чацвёра дзяцей загінулі праз атручэнне дыхлафосам, памерла пятае дзіця7

Сумны фінал Азаронка, памылка Лукашэнкі і яго запасны план. Новы ТОК з Вольгай Лойка19

Амаль год шукалі новага дырэктара для Музтэатра. Каго знайшлі3

«Аднакласнікі паабяцалі пазваніць па зуме з рэстарана». Сустрэчы выпускнікоў змянілі фармат3

Трамп пачаў гандлёвую вайну з Канадай, Мексікай і Кітаем10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды2

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць