Ён быў асуджаны па наркатычным артыкуле, піша «Гомельская Вясна».
У калоніі «Віцьба-3» напрыканцы снежня скончыў жыццё самагубствам 50-гадовы грамадзян Расіі.
Ён быў асуджаны па наркатычным артыкуле на 16 гадоў зняволення. На начной праверцы мужчыну не далічыліся кантралёры, пачалі шукаць і знайшлі мёртвым у летняй сушылцы для бялізны.
Як паведамляюць праваабаронцы, мужчыну нядаўна адмовілі ў пераводзе на тэрыторыю Расіі для адбыцця пакарання, хоць раней гэта даволі часта практыкавалася. Справа ў тым, што ў Расіі асуджаныя па такім артыкуле маюць права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне ці іншыя палёгкі.
Былыя зняволеныя «Віцьбы-3» сцвярджаюць, што толькі за 2024 год ў калоніі памерлі не менш за тры вязні. Гэта адбывалася праз адсутнасць належнай дыягностыкі захворванняў і лячэння.
Каментары