Музыка1717

Ігар Карнялюк і ягоныя сваякі

Аднаму з самых вядомых поп-кампазітараў беларускага паходжання — 50 гадоў.

Мала хто ведае, што Ігар Карнялюк — траюрадны брат пісьменніцы Наталлі Бабінай і рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Дынько. Дзед Карнелюка Касян Карнялюк і дзед Бабінай і Дынько Антон Карнялюк былі роднымі братамі. І ў сваёй вёсцы Заказанка, што ў Брэсцкім раёне, нават у 1930-х жылі ў адной хаце, збудаванай на дзве сям’і. Касян меў грошы на лес, а Антон меў каня, каб вазіць. Так і паставілі дом.

Пасля таго як Заказанку саветы выселілі з-пад мяжы, дарогі братоў разышліся.

Ігар Карнялюк нарадзіўся ў падгародскай вёсцы каля Брэста.
З гэтага прадмесця Валынка ў цэнтр хадзіў аўтобус нумар 1. Дзякуючы гэтаму музычны хлопчык і меў магчымасць ездзіць у цэнтр, у музычную школу.

Стуль ён і ўцёк у Пецярбург, у музычную вучэльню, а пасля і кансерваторыю. Яшчэ студэнтам чарнявы, кучаравы Ігар Карнялюк ажаніўся.
На першым курсе ў яго нарадзіўся сын Антон. Характэрна, што пасля нараджэння сына малады чалавек зарабляў выкананнем песень на вяселлях.
Атачэнне робіць чалавеку нацыянальнасць:
Карнялюк стаў расейскім спеваком і кампазітарам, хоць і мае сімпатыі да малой бацькаўшчыны.

Сёння спеваку Ігару Карнелюку спаўняецца 50 гадоў.
Яго немудрагелістыя песні «Білет на балет», «Ходзім па Парыжы», «Подожді», «Горад, якога няма» сталі хітамі ў 1980-х і 1990-х.

Ён пісаў таксама оперы, музыку для фільмаў (у тым ліку — да «Бандыцкага Пецярбурга» й «Майстра і Маргарыты»). Яго песні выконвалі кабарэ-дуэт «Акадэмія» — «Я обиделась», Філіп Кіркораў — «Прымета», «Давай памірымся».

Дарэчы, з той самай Заказанкі, у якой усяго 17 хатаў, маюць карані таксама тэатралы Аксана Гайко (Гарбацюк) і Алег Гарбацюк — стваральнікі тэатра «Крылы Халопа» (раней ён называўся таксама Брэсцкім Свабодным тэатрам — не блытаць са Свабодным тэатрам мінскім, Халезіна і Каляды) і гісторык, дацэнт Брэсцкага ўнівера Аляксандр Свірыд — даследчык уніяцтва.

А гэта песні Карнелюка:

Каментары17

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

Былы гомельскі журналіст і палітвязень Андрэй Толчын на волі

«Апошні экзамен чалавецтва». Для нейрасетак стварылі максімальна складаны акадэмічны тэст — і вось які вынік7

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць