На жыхара Вілейкі склалі пратакол за тое, што пад гучную музыку біў невядомым прадметам па крышцы каструлі
На актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка склалі пратакол за тое, што ён «пад гучную музыку грукаў невядомым прадметам па крышцы каструлі», паведамляе spring96.org.
Пратакол па ч. 1 арт 21.16 КаАП (Парушэнне правілаў карыстання жылым памяшканнем) быў складзены на падставе відэа, якое Кудзік нібыта размясціў у тэлеграм-канале «Вілейка для жыцця».
22 ліпеня яго зноў выклікаюць у аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Вілейскага райвыканкама. Верагодна, для складання новага пратакола.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2020_07/kudzik_pratakol_zkh-tzwv7.jpg.webp)
Каментары