Грамадства4141

Давыдзька: Адурманеныя хлопцы бел-чырвона-белай брытвай пераразаюць горла сваёй радзіме

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька наведаў медыяфорум у Сочы, дзе падзяліўся з удзельнікамі сваім бачаннем сітуацыі ў Беларусі, перадае sb.by.

— Мы ўсе разумеем, што ў Беларусі не канфлікт улады і народа. Тое, што мы бачым, гэта даўні канфлікт цывілізацый. Канфлікт сукупнага Захаду і Усходу, англасаксонскай і славянскай цывілізацый.

Многія баі ў гэтай вялікай вайне былі прайграныя. Гэта і раздзеленая Югаславія, і загінулая Украіна, і атака на Сербію, Чарнагорыю, якая не ведае, як сябе паводзіць, каб захаваць хоць нешта… І так атрымалася, што цяпер мая Радзіма аказалася полем для бітваў.

Людзі, якія ходзяць па беларускіх вуліцах, поўныя эмоцый і надзей. Яны не зусім разумеюць, адкуль узяліся эмоцыі і што за надзеі імі кіруюць. Але тым не менш у іх гараць вочы, яны адчуваюць радасць ад стасункаў, таму што ў іх з'явілася нейкае месца для подзвігу, з'явіліся героі цяперашняга часу.

Не будзем забываць, што тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта вялікая прадуманая аперацыя. Да прыкладу, яшчэ падчас перапісу 2017 года было аблічбавана прыкладна 10 працэнтаў насельніцтва краіны. Была створана лічбавая база для нападу на Беларусь. У наступныя гады з гэтымі людзьмі вялася праца, у асноўным у камунікацыйных месенджарах. Асаблівая ўвага надавалася тым, хто працуе на важных для дзяржавы прадпрыемствах.

Калі гаварылі пра трэцюю сусветную вайну, не меркавалі, што яна будзе весціся на інфармацыйным полі. І на гэтым полі мы пакуль прайграем. Адзіны шлях выратавання суверэнітэту, незалежнасці Беларусі я бачу ў будаўніцтве Саюзнай дзяржавы. Пакуль гэтыя адурманеныя хлопцы бел-чырвона-белай брытвай пераразаюць горла сваёй радзіме, задача журналістаў, медыйных персон павысіць свой прафесіяналізм і працаваць разам з расійскімі СМІ. Як парламентарый, я збіраюся гэтым сур'ёзна займацца.

Каментары41

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

Беларуска паставіла імплант у руку для кантрацэпцыі. Што гэта такое?16

Вырабленая вінтоўка імя Марыі Зайцавай2

У Філадэльфіі разбіўся самалёт санітарнай авіяцыі. Загінулі шэсць чалавек2

Трамп заявіў, што яны з Пуціным могуць зрабіць нешта «значнае» для спынення вайны Расіі ва Украіне16

Былы камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» Прохараў расказвае, чым цяпер займаецца52

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць