Грамадства77

У Гродзенскі дзіцячы хоспіс прыйшоў ДФР

У Гродзенскі дзіцячы хоспіс, які знаходзіцца на вуліцы Гагарына, прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Яны папрасілі адчыніць усе пакоі. Пра сітуацыю Tut.by распавялі супрацоўнікі хоспіса.

Мяркуючы па пратаколе агляду, які супрацоўнікі ДФР выставілі прадстаўнікам дзіцячага хоспіса, цяпер праводзіцца праверка «ў дачыненні да службовых асоб ГДА «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» па фактах заніжэння падаткаабкладальнай базы і ўхілення ад выплаты сум падаткаў».

Грамадская дабрачынная арганізацыя «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» была заснавана 19 верасня 2008 года для дапамогі цяжка і безнадзейна хворым дзецям, якія маюць множныя парушэнні развіцця, і іх сем'ям.

Сёння пад апекай арганізацыі знаходзяцца больш за 50 сем'яў.

Супрацоўнікі і валанцёры хоспіса з пачатку эпідэміі каранавіруса ў Беларусі пачалі шыць сродкі індывідуальнай абароны ля медыкаў і бясплатна перадавалі іх гродзенскім дактарам. Гэта была самая вялікая валанцёрская пляцоўка па пашыве ахоўных касцюмаў для медыкаў у горадзе. У сярэдзіне траўня хоспіс сутыкнуўся з праблемай. Тады ў імправізаваную швейную мануфактуру прыйшла адміністрацыя паліклінікі, у памяшканнях якой і размяшчаецца хоспіс, і папрасіла валанцёраў з'ехаць. У сітуацыю ўмяшаўся кіраўнік Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой — і валанцёрам знайшлі памяшканне ва ўрочышчы Пышкі. Аднак цяпер уласнік з гэтага будынка валанцёраў выселіў.

15 кастрычніка ў адным з двароў у мікрараёне Альшанка падчас дабрачыннай сустрэчы з прадстаўнікамі Гродзенскага дзіцячага хоспіса была затрыманая дырэктарка хоспіса Вольга Вялічка. Яна правяла суткі ў ІЧУ, а пазней была аштрафаваная на 15 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, які праходзіў 6 верасня ў абласным цэнтры.

Каментары7

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць