Грамадства

Піневіч: Колькасць захворванняў на кавід знізілася на 30 працэнтаў

Спецыялісты ўжо не адзначаюць ранейшай нагрузкі на амбулаторна-паліклінічнае звяно, расказаў сёння міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падчас адкрыцця музея гісторыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі,

Дзмітрый Піневіч на адкрыцці музея

«Мы падлічылі, што зніжэнне захворвальнасці на кавід склала каля 30 працэнтаў. Спецыялісты ўжо не адзначаюць ранейшай нагрузкі на амбулаторна-паліклінічнае звяно. Гэтая хваля характэрная тым, што шпіталізацыя значна меншая, чым увосень, але ўсё роўна цяжкія пацыенты ёсць. Таму важна прышчапляцца, берагчыся, ні ў якай меры не зніжаць меры засцярогі», — расказаў міністр;

«Вакцынацыя і рэвакцынацыя — адзін з дзейсных спосабаў. І, апярэджваючы ваша пытанне, так: вакцыны дзейнічаюць і на падвіды штама «амікрон», — сказаў міністр.

Дзмітрый Піневіч таксама заўважыў, што заходнія краіны цалкам паўтараюць беларускую мадэль барацьбы з пандэміяй: яны прыходзяць да таго, што Беларусь зрабіла раней.

Нагадаем, што некалькі дзён у Беларусі фіксавалася больш за восем тысяч выпадкаў кавіду за дзень.

Максімум быў названы 13 лютага — 8 921 выпадак, у мінулы чацвер — 8 248, у пятніцу — 8 184 выпадкі, у суботу — 7856, у нядзелю 7 283 выпадкі, учора Мінздароўя паведаміла пра 4 365 выпадкаў.

Але традыцыйна ў панядзелак і аўторак паведамляюцца меншыя лічбы, чым у астатнія дні тыдня.

Каментары

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Місія ЗША пры АБСЕ пракаментавала выбары ў Беларусі2

Акцёр Ігар Сігоў назваў свой самы вялікі ганарар у кіно

У Кобрынскім раёне пайшоў бярозавы сок ВІДЭА

БелАЗ масава падае ў суд на расійскія фірмы. Што адбываецца?2

Суд у Германіі вынес пажыццёвы прысуд мужчыну, які забіў дзяўчынку з Украіны2

Магілёўцу, які з нажом адбіваўся ад губазікаўцаў, пагражае прымусовае лячэнне

Палітвязня пачынаюць судзіць праз два гады пасля арышту. З яго захопленага акаўнта губазікаўцы паліваюць Азарава і «Байпол»4

Аб'яднаны пераходны кабінет прапанаваў новае свята — Дзень Нязломнасці18

У наступныя 10 гадоў вучоныя спадзяюцца перамагчы бясплоднасць. Але гэтая тэхналогія нясе і новыя рызыкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць