Праца касцёла Святых Сымона і Алены (Чырвоны) часова прыпыненая. Такое рашэнне прынятае на пазачарговым пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры адміністрацыі Маскоўскага раёна, пішуць «Мінск-навіны».
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/_20190521_bun-1164-ifw6p.jpg.webp)
Нагадаем, што мінулай ноччу ў храме адбылося ўзгаранне. А чацвёртай гадзіне спрацавала пажарная сігналізацыя. Агонь пашкодзіў маёмасць на плошчы ў 20 кв. м., пацярпелых не было.
— Цяпер разглядаюцца і аналізуюцца ўсе абставіны інцыдэнту, — паведаміла кіраўніца адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка. — У сувязі з гэтым камісіяй па надзвычайных сітуацыях прынятае рашэнне часова забараніць эксплуатацыю будынка.
Калядка дадала, што ў касцёле неабходна аднавіць працу сістэм пажаратушэння, а таксама электрычнага абсталявання і праводкі. Таксама трэба абследаваць канструкцыі будынка.
— Да ліквідацыі ўсіх недахопаў і вынясення заключэнняў кампетэнтнымі спецыялістамі ўсе мерапрыемствы ў Чырвоным касцёле будуць прыпыненыя, — рэзюмавала кіраўніца адміністрацыі Маскоўскага раёна.
Каментары