У Мінгарсудзе 25 лістапада распачнецца суд над прафсаюзнымі лідарамі — Вацлавам Арэшкам, Генадзем Фядынічам і Васілём Берасневым.
Іх вінавацяць адразу па трох артыкулах:
— ч. 1 арт. 361-1 КК (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
— ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі);
— ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці);
— ч. 1 арт. 361-1 КК (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
— ч. 3 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім).
Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Папко.
Прафсаюзных лідараў затрымалі ў сярэдзіне красавіка, калі па краіне пракацілася хваля ператрусаў і затрыманняў актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху.
Тады таксама былі затрыманыя старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук, яго намеснік Сяргей Антусевіч, Міхась Громаў, Віталь Чычмароў.
Каментары