Культура

У ЗША на аўкцыёне прадалі скрадзеную нацыстамі карціну Шагала за 7,4 мільёна даляраў

Карціна пад назвай «Бацька» належыць руцэ беларускага мастака Марка Шагала. Продаж адбыўся ў аўторак, 15 лістапада, у аўкцыённым доме Phillips. Карціну набылі за 7,4 мільёна даляраў. Пра гэта паведамляе The Times of Israel.

Карціну Шагала 1911 года «Бацька», напісаную алеем на палатне, купіў у 1928 годзе польска-яўрэйскі скрыпічны майстар Давід Цэндэр. Ён страціў сваю маёмасць, калі быў вымушаны пераехаць у Лодзінскае гета. Дэпартаваны ў Асвенцім, дзе былі забітыя яго жонка і дачка, ён выжыў і пераехаў у Францыю ў 1958 годзе, дзе памёр у 1966 годзе, так і не стаўшы ўладальнікам карціны.

Тым часам праца зноў з’явілася на выставах, і аказалася, што яе купіў сам Марк Шагал, верагодна, у перыяд паміж 1947 і 1953 гадамі. Пасля таго як мастак памёр у Францыі ў 1985 годзе, карціна ў 1988 годзе трапіла ў нацыянальныя калекцыі, а затым твор быў замацаваны за Цэнтрам Пампіду і перададзены на захоўванне ў Музей яўрэйскага мастацтва і гісторыі ў Парыжы.

Французскі парламент у пачатку года аднагалосна прыняў закон аб вяртанні 15 работ яўрэйскіх сем’яў, абрабаваных нацыстамі. Тагачасны міністр культуры Разэлін Башэло назвала гэта «першым крокам», пры гэтым адзначыла, што іншыя скрадзеныя творы мастацтва і кнігі ўсё яшчэ захоўваюцца ў дзяржаўных калекцыях.

Каментары

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?8

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

Ці праўда, што жанчыны гавораць больш? Вучоныя параўналі балбатлівасць мужчын і жанчын5

Археолагі знайшлі раней невядомую сталіцу дзяржавы сапатэкаў

«Хахлуша канал вядзе». Фанатка Лукашэнкі абразіла ўкраінку і палівае брудам Літву, дзе сама працуе51

Расійскі прадпрымальнік хацеў падмазаць ФСБ, але грошы па дарозе раскралі пасярэднікі1

У Кітаі будуецца самы вялікі камандны штаб у свеце для патэнцыйнай ядзернай вайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?8

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць